Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 13 чэрвеня арганізуе бесперасадачныя зносіны Мінск—Гомель—Адлер

09 чэрвеня 2014

Беларускай чыгункай з 13 чэрвеня прызначана бесперасадачная група вагонаў у складзе цягніка №676 МінскГомель, якая будзе адпраўляцца з Мінска праз дзень па няцотных датах і прычапляцца ў Гомелі да цягніка №376 ГомельАдлер. У зваротным напрамку бесперасадачныя вагоны прызначаны ў складзе цягнікоў №375 АдлерГомель і №675 ГомельМінск.

Бесперасадачныя вагоны будуць рухацца па тэрыторыі Беларусі і Расіі. Час іх адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі 09.50, прыбыццё ў Адлер па няцотных чыслах у 11.46. У зваротным напрамку бесперасадачныя вагоны будуць адпраўляцца з Адлера ў 16.29 і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 17.59.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год