Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да ўвагі пасажыраў! Беларуская чыгунка змяняе маршрут руху цягнікоў у зносінах з Краснадарскім краем

27 чэрвеня 2014

Беларуская чыгунка па ўзгадненні c Дзяржаўнай адміністрацыяй чыгуначнага транспарту Украіны («Укрзалiзниця») і ААТ «Расійскія чыгункі» у сувязі з сістэматычным невыкананнем графіка руху цягнікоў, якія ідуць на курорты Краснадарскага краю, і іх значнымі спазненнямі змяняе маршрут руху цягнікоў і бесперасадачныя вагоны праз Ўкраіну:

  • № 46/45 МінскМінеральныя Воды з Мінска з 11.07.2014, з Мінеральных Вод з 13.07.2014;
  • № 302/301 МінскАдлер з Мінска з 10.07.2014, з Адлера з 12.07.2014;
  • № 390/389 МінскАнапа з Мінска з 13.07.2014, з Анапы з 15.07.2014.

Прызначаюцца ў абарот цягнікі праз Смаленск, Бранск, Растоў:

 

з 11.07.2014:

№ 46/45 МінскМінеральныя Воды перыядычнасцю адзін раз у чатыры днi па няцотных чыслах:

  • адпраўленне з Мінска ў 10.05, прыбыццё ў Мінеральныя Воды ў 9.05;
  • адпраўленне з Мінеральных Вод у 19.54, прыбыццё ў Мінск у 19.32;
  • час цягніка ў шляху складзе 45 гадзін;

з 10.07.2014:

№ 302/301 МінскАдлер перыядычнасцю праз дзень па цотных чыслах:

  • адпраўленне з Мінска ў 10.05, прыбыццё ў Адлер у 11.46;
  • адпраўленне з Адлера ў 16.29, прыбыццё ў Мінск у 19.32;
  • час цягніка ў шляху складзе 48 гадзін;

з 01.08.2014:

№ 390/389 МінскАнапа перыядычнасцю адзін раз у чатыры днi па цотных чыслах:

  • адпраўленне і Мінска ў 10.05, прыбыццё ў Анапу ў 11.10;
  • адпраўленне з Анапы ў 17.15, прыбыццё ў Мінск у 19.32;
  • час цягніка ў шляху складзе 47 гадзін.

У цяперашні час прапрацаваны расклад руху цягнікоў. Продаж праязных дакументаў будзе адкрыта ў бліжэйшыя дні.

УВАГА!

Беларуская чыгунка звяртаецца да пасажыраў, якія папярэдне ўжо набылі білеты на вышэйпаказаныя цягнікi. Для арганізацыі іх праезду звяртацца ў касы чыгуначных вакзалаў.

Пры звароце пасажыраў Беларуская чыгунка выканае поўнае вяртанне кошту праязных дакументаў на адмененыя цягнікі (без камісійных збораў) і прапануе новыя варыянты праезду.

Просім пасажыраў ўдакладняць інфармацыю праз даведачныя службы вакзалаў беларускай магістралі.

Уважліва сачыце за абнаўленнем інфармацыі аб змене ўмоў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год