Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгуначнікі Беларусі і Расіі пашыраюць паслугі па арганізацыі летніх пасажырскіх перавозак

17 чэрвеня 2014

З мэтай прыцягнення дадатковай пасажыраплыні, а таксама для забеспячэння перавозкі пасажыраў у зносінах з Анапай Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» прызначае новы цягнік № 546/547 Мінск—Анапа.

Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска 24, 28 чэрвеня, а таксама 2, 6, 10, 14, 18, 26, 30 ліпеня ў 11.55 і прыбываць у Анапу праз суткі ў 11.10.

З Анапы цягнік будзе адпраўляцца 26, 30 чэрвеня ў 17.15, а таксама 4, 8, 12, 16, 20, 28 ліпеня і прыбываць у Мінск праз суткі ў 18.01.

 

У складзе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны Магілёў—Анапа. З Магілёва бесперасадачны вагон будзе адпраўляцца ў 10.30. Прыбываць з Анапы ў Магілёў — у 19.40. Перапрыцэпка бесперасадачных вагонаў Магілёў—Анапа будзе ажыццяўляцца ў Оршы пры накіраванні ў абодвух напрамках.

Цягнік № 546/547 Мінск—Анапа будзе курсiраваць па тэрыторыі Беларусі праз Оршу, па тэрыторыі Расіі — праз Смаленск, Бранск, Варонеж, Растоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год