Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аплата білетаў праз Інтэрнэт, у тым ліку з выкарыстаннем дадатковай паслугі — электроннай рэгістрацыі, карыстаецца ўсё большай папулярнасцю на цягнікі па маршруце Мінск—Вільнюс

19 чэрвеня 2014

З 1 чэрвеня 2014 года ў мэтах пашырэння ўжывання паслугі электроннай рэгістрацыі Беларуская чыгунка ўкараніла электронную рэгістрацыю на ўсе цягнікі, якія курсіруюць па маршруце Мінск—Вільнюс.

Паводле аналітычных звестак за перыяд з 1 па 18 чэрвеня гэтай паслугай на цягнікі па маршруце Мінск—Вільнюс скарысталася больш 3 тыс. чалавек. Прычым за першы тыдзень чэрвеня паслугай скарысталася больш 1 тыс. чалавек, а за другую ўжо парадку 1,5 тысячы чалавек.

Варта адзначыць, што ў наш час паслуга электроннай рэгістрацыі даступная пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на ўсе цягнікі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній. У міжнародных зносінах электронная рэгістрацыя даступна на ўсе цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй, якія едуць без перасячэння меж іншых дзяржаў, а таксама на цягнік Мінск—Рыга.

 

Да прыкладу, у студзені—маі праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі было набыта 370 тыс. праязных дакументаў, у тым ліку парадку 300 тыс. білетаў было аформлена з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі.

Павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і пашырэнне пераліку паслуг — адна з найважных задач Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка працягвае работу па ўкараненні новых тэхналогій продажу праязных дакументаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год