Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Сакавік

  • 27 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка інфармуе!

    31 сакавіка 2020 года з 9:00 на сайце poezd.rw.by будзе адключана магчымасць аплаты за электронныя праязныя дакументы праз аплатную сістэму Інтэрнэт-банкінг ААТ «АСБ Беларусбанк».

    Аб падключэнні магчымасці аплаты праз Інтэрнэт-банкінгу ААТ «АСБ Беларусбанк» у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by) будзе паведамлена дадаткова.

    Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў карыстальнікаў электроннага сэрвісу poezd.rw.by за прычыненыя нязручнасці.

    Чытаць далей…
  • 20 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў!

    Па ўзгадненні з Міністэрствамі замежных спраў Украіны, Беларусі, Літвы і Латвіі для праезду грамадзян дадзеных дзяржаў да месцаў пражывання прызначаецца цягнік № 32/31 Кіеў–Рыга–Кіеў адпраўленнем з Кіева 21.03.2020, з Рыгі – 22.03.2020.

    Чытаць далей…
  • 20 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка інфармуе!

    У сувязі з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р і паведамленнем ААТ «РЖД» з 00:00 гадзін 21.03.2020 часова адмяняюцца з абароту міжнародныя пасажырскія цягнікі

    № 7/8 Масква–Брэст;

    №148/147 Калінінград–Масква.

    Чытаць далей…
  • 19 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка інфармуе!

    У сувязі з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р, паведамленнем ААТ «РЖД» і падзеннем пасажырапатоку з 00.00 гадзін 23.03.2020 часова адмяняюцца з абароту міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам.

    Так, адмяняюцца наступныя цягнікі:

    № 4/3 Брэст–Масква;

    № 26/25 Гродна/Мінск–Масква;

    № 28/27 Брэст–Масква;

    № 40/39 Полацк–Масква;

    № 56/55 Гомель/Магілёў–Масква;

    № 84/83 Гомель–Санкт-Пецярбург;

    № 96/95 Брэст–Масква;

    № 250/249 Гродна/Мінск–Санкт-Пецярбург.

    Звяртаем увагу, што ў графіку руху захоўваецца курсіраванне міжнародных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі № 2/1 Мінск–Масква і № 52/51 Брэст–Санкт–Пецярбург.

    Чытаць далей…
  • 18 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка інфармуе!

    Да 00:00 гадзін 23.03.2020 міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, будуць накіроўвацца згодна з дзеючым графікам.

    Дадаткова нагадваем, што ў адпаведнасці з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р з 00:00 гадзін 18.03.2020 да 00:00 гадзін 01.05.2020 часова абмяжоўваецца ўезд у Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку тых, хто прыбывае з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь.

    З улікам гэтага Беларуская чыгунка пераканаўча просіць пасажыраў прымаць да ўвагі дадзены факт пры планаванні паездкі міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю.

    Звяртаем увагу, што з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь грамадзяне нашай краіны могуць накіроўвацца міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без абмежаванняў.

    Чытаць далей…
  • 18 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў! Прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Казахстанам

    У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Рэспублікай Казахстан прынята рашэнне аб прыпыненні міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.

    На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Казахстана апавясціла аб прыпыненні курсіравання міжнародных цягнікоў і бесперасадачных вагонаў.

    Чытаць далей…
  • 17 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка інфармуе! З 00:00 гадзін 18.03.2020 змяняецца маршрут руху цягнікоў, якія курсіруюць у прыгранічных зносінах з Расійскай Федэрацыяй

    Паводле распараджэння ўрада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р з 00:00 гадзін 18.03.2020 да 00:00 гадзін 01.05.2020 часова абмяжоўваецца ўезд у Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку тых, хто прыбывае з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 17 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка інфармуе

    Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах Беларусь–Расія, у перыяд з 17.03.2020 да 00:00 19.03.2020 будуць накіроўвацца ў поўным аб'ёме згодна з дзеючым графікам:

    № цягніка Зносіны Адпраўленне з пачатковай станцыі

    104

    Брэст–Навасібірск

    17/03 11:42

    26

    Гродна–Масква

    17/03 15:36

    4

    Брэст–Масква

    17/03 17:37

    56

    Гомель–Масква

    17/03 18:32

    2

    Мінск–Масква

    17/03 22:10

    28

    Брэст–Масква

    17/03 19:01

    30

    Калінінград–Масква

    17/03 14:03

    96

    Брэст–Масква

    17/03 01:10

    40

    Полацк–Масква

    17/03 18:30

    52

    Брэст–Санкт-Пецярбург

    17/03 14:30

    250

    Гродна–Санкт-Пецярбург

    17/03 13:32

    84

    Гомель–Санкт-Пецярбург

    17/03 17:16

    80

    Калінінград – Санкт-Пецярбург

    17/03 10:20

    302

    Мінск–Адлер

    17/03 10:23

    76

    Гомель–Масква

    17/03 20:18

    Чытаць далей…
  • 15 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Латвіяй

    У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Латвійскай Рэспублікай прынята рашэнне аб спыненні міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.

    Чытаць далей…
  • 15 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Украінай (АБНОЎЛЕНА)

    У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Украінай прынята рашэнне аб закрыцці міжнародных чыгуначных зносін.

    На падставе гэтага факту часова прыпыняецца курсіраванне цягнікоў, бесперасадачных і прычапных вагонаў:

    № 32/31 Кіеў–Рыга, а таксама прычапнога вагона Мінск–Рыга;

    № 53/54 Кіеў/Харкаў–Санкт-Пецярбург;


    Чытаць далей…
  • 15 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Літвой

    У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Літоўскай Рэспублікай прынята рашэнне аб прыпыненні міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.

    На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Літвы апавясціла аб часовым прыпыненні і змене ўмоў курсіравання міжнародных цягнікоў і бесперасадачных вагонаў.

    Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць:

    цягнік № 801/802 Мінск–Вільнюс адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 21.03.2020;

    цягнік № 804/803 і №808/807 Вільнюс–Мінск адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 16.03.2020;

    цягнік № 805/806 Мінск–Вільнюс адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 16.03.2020;

    цягнік № 809/810 Мінск–Вільнюс адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 27.04.2020;

    бесперасадачны вагон Гомель–Калінінград у саставах цягнікоў № 301/359-360/100 адпраўленнем з Гомеля з 05.06.2020, з Калінінграда з 06.06.2020.

    Міжнародныя цягнікі фарміравання ААТ «РЖД» будуць накіроўвацца транзітам па тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі без пасадкі і высадкі пасажыраў па станцыях Кена, Вільнюс, Кібартай:

    № 30/29 Калінінград–Масква адпраўленнем з Калінінграда з 16.03.2020, з Масквы з 15.03.2020;

    № 80/79 Калінінград–Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Калінінграда з 17.03.2020, з Санкт-Пецярбурга з 15.03.2020;

    № 360/359 Калінінград–Адлер адпраўленнем з Калінінграда з 16.03.2020, з Адлера з 15.03.2020;

    №148/147 Калінінград–Масква адпраўленнем з Калінінграда з 23.04.2020, з Масквы з 24.04.2020;

    № 426/425 Калінінград–Чэлябінск адпраўленнем з Калінінграда з 25.05.2020, з Чэлябінска з 28.05.2020.

    Чытаць далей…
  • 14 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў фарміравання ААТ «РЖД» у зносінах з Берлінам і Парыжам, якія ідуць праз тэрыторыю Беларусі

    У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Рэспублікай Польшча прынята рашэнне аб спыненні міжнародных чыгуначных зносін.

    Чытаць далей…
  • 14 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Польшчай

    У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Рэспублікай Польшча прынята рашэнне аб спыненні міжнародных чыгуначных зносін.

    Чытаць далей…
  • 13 сакавіка 2020
    Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў Прага–Брэст–Прага і бесперасадачных вагонаў Масква–Прага–Масква

    У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Чэшскай Рэспублікай прынята рашэнне аб спыненні усяго трансгранічнага руху праз тэрыторыю рэспублікі.

    Чытаць далей…
  • 12 сакавіка 2020
    У сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на «летні» час Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў

    У сувязі з пераходам на «летні» час краін Еўрапейскага Саюза і Украіны ў ноч з 28 на 29 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

    Напрыклад, цягнік № 805 Мінск–Вільнюс, які адпраўляецца з Мінска ў 07:35 і прыбывае на канчатковы пункт прытрымлівання ў 9:05, будзе прыбываць у Вільнюc у 10:05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік № 806 Вільнюс-Мінск, які адпраўляецца з Вільнюса ў 18:30 і прыбывае ў сталіцу Беларусі ў 22:00, будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19:30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

    Цягнік № 85/86 Кіеў–Мінск, які адпраўляецца з Кіева ў 21:09 і прыбывае ў Мінск у 8:38, пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22:07. Час прыбыцця цягніка ў Мінск (08:38) і адпраўлення яго са сталіцы Беларусі (22:40) застанецца без змен. У Кіеў цягнік будзе прыбываць у 8:56.

    Цягнік № 136 Брэст–Прага з 29 сакавіка 2020 года будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 06:11 (да пераходу на «летні» час у 07:11) і прыбываць у Прагу без змен у 17:40. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Прагі без змен у 10:23 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны з 30 сакавіка 2020 года ў 00:01.

    Чытаць далей…