Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў Прага–Брэст–Прага і бесперасадачных вагонаў Масква–Прага–Масква

13 сакавіка 2020

У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Чэшскай Рэспублікай прынята рашэнне аб спыненні усяго трансгранічнага руху праз тэрыторыю рэспублікі.

На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Чэхіі апавясціла аб часовым прыпыненні курсіравання цягнікоў № 136/137 Прага–Брэст–Прага, а таксама бесперасадачных вагонаў Масква–Прага–Масква.

Цягнік № 136 у зносінах Прага–Брэст адпраўленнем з Прагі з 14.03.2020 адмяняецца і часова курсіраваць не будзе.

Цягнік № 137 у зносінах Брэст–Прага адпраўленнем з Брэста з 14.03.2020 адмяняецца і часова курсіраваць не будзе.

Бесперасадачныя вагоны у зносінах Масква–Прага, якія курсіруюць у складах цягнікоў № 27/655/137 адпраўленнем з Масквы з 13.03.2020 адмяняюцца.

Бесперасадачныя вагоны у зносінах Прага–Масква, якія курсіруюць у складах цягнікоў №136 / 656/96, адпраўленнем з Прагі з 14.03.2020 адмяняюцца.

Таксама адмяняецца курсіраванне цягніка № 655/656 Мінск-Брэст-Мінск адпраўленнем з Мінска з 14.03.2020, з Брэста з 15.03.2020.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі і прычапныя вагоны можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год