Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе!

20 сакавіка 2020

У сувязі з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р і паведамленнем ААТ «РЖД» з 00:00 гадзін 21.03.2020 часова адмяняюцца з абароту міжнародныя пасажырскія цягнікі

№ 7/8 Масква–Брэст;

№148/147 Калінінград–Масква.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент. Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Аб аднаўленні руху цягнікоў будзе абвешчана дадаткова.

Актуальную інфармацыю аб арганізацыі руху пасажырскіх цягнікоў у зносінах Беларусь–Расія можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год