Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

20 сакавіка 2020

Па ўзгадненні з Міністэрствамі замежных спраў Украіны, Беларусі, Літвы і Латвіі для праезду грамадзян дадзеных дзяржаў да месцаў пражывання прызначаецца цягнік № 32/31 Кіеў–Рыга–Кіеў адпраўленнем з Кіева 21.03.2020, з Рыгі – 22.03.2020.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік пройдзе з прыпынкамі на станцыях Славечна, Калінкавічы, Светлагорск-на-Бярэзіне, Жлобін, Бабруйск, Асіповічы-1, Мінск Пасажырскі, Маладзечна, Смаргонь, Гудагай.

На тэрыторыі Літвы пры руху цягніка з Кіева высадка пасажыраў будзе толькі на станцыі Вільнюс, пры праездзе з Рыгі пасадка пасажыраў будзе толькі на станцыях Шаўляй і Вільнюс.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з рашэннямі Украіны, Літвы і Латвіі, прынятымі з улікам санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі, уезд грамадзян Рэспублікі Беларусь у дадзеныя дзяржавы часова абмежаваны.

Разам з тым, грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць скарыстацца цягніком № 32/31 Кіеў–Рыга–Кіеў для вяртання ў нашу краіну.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год