Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе!

19 сакавіка 2020

У сувязі з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р, паведамленнем ААТ «РЖД» і падзеннем пасажырапатоку з 00.00 гадзін 23.03.2020 часова адмяняюцца з абароту міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам.

Так, адмяняюцца наступныя цягнікі:

№ 4/3 Брэст–Масква;

№ 26/25 Гродна/Мінск–Масква;

№ 28/27 Брэст–Масква;

№ 40/39 Полацк–Масква;

№ 56/55 Гомель/Магілёў–Масква;

№ 84/83 Гомель–Санкт-Пецярбург;

№ 96/95 Брэст–Масква;

№ 250/249 Гродна/Мінск–Санкт-Пецярбург.

Звяртаем увагу, што ў графіку руху захоўваецца курсіраванне міжнародных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі № 2/1 Мінск–Масква і № 52/51 Брэст–Санкт–Пецярбург.

Беларуская чыгунка нагадвае, што ў адпаведнасці з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р з 00:00 гадзін 18.03.2020 да 00:00 гадзін 01.05.2020 часова абмяжоўваецца ўезд у Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку тых, хто прыбывае з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь. У Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыі грамадзяне нашай краіны могуць вярнуцца міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без абмежаванняў.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі і прычапныя вагоны можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент. Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Аб аднаўленні руху цягнікоў і бесперасадачных вагонаў будзе абвешчана дадаткова.

Актуальную інфармацыю аб арганізацыі руху пасажырскіх цягнікоў у зносінах Беларусь–Расія можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне 375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год