Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Польшчай
14 сакавіка 2020
У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Рэспублікай Польшча прынята рашэнне аб спыненні міжнародных чыгуначных зносін.
На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Польшчы апавясціла аб часовым прыпыненні курсіравання цягнікоў беларускага фарміравання.
Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць:
цягнік № 126/125 і 128/127 Брэст–Варшава–Брэст адпраўленнем з Варшавы і Брэста з 15.03.2020;
цягнік № 304/303 Кракаў–Гродна адпраўленнем з Кракава і Гродна з 15.03.2020;
цягнік №119/120, 121/122 і 123/124 Брэст–Цярэспаль–Брэст адпраўленнем з Брэста і Цярэспаля з 15.03.2020.
Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).
Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.
Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.
Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў.
Аб аднаўленні руху цягнікоў і бесперасадачных вагонаў будзе абвешчана дадаткова.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год