Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Казахстанам

18 сакавіка 2020

У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Рэспублікай Казахстан прынята рашэнне аб прыпыненні міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.

На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Казахстана апавясціла аб прыпыненні курсіравання міжнародных цягнікоў і бесперасадачных вагонаў.

Адмяняюцца і курсіраваць не будуць:

цягнік № 318/317 Баранавічы–Караганды адпраўленнем з Баранавічаў з 20.03.2020, з Караганды з 24.03.2020;

бесперасадачныя вагоны Брэст–Караганды, якія курсіруюць у складах цягнікоў № 650/318-317 649 адпраўленнем з Брэста з 20.03.2020, з Караганды з 24.03.2020;

бесперасадачны вагон Віцебск–Караганды, які курсіруе ў складах цягнікоў № 605/318-317/602 адпраўленнем з Віцебска з 20.03.2020, з Караганды з 24.03.2020;

бесперасадачны вагон Гомель–Караганды, які курсіруе ў складах цягнікоў № 83/318-317/55 адпраўленнем з Гомеля з 20.03.2020, з Караганды з 24.03.2020;

бесперасадачны вагон Магілёў–Караганды, які курсіруе ў складах цягнікоў № 83/318-317/55 адпраўленнем з Магілёва з 20.03.2020, з Караганды з 24.03.2020.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў.

Актуальную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год