Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Латвіяй

15 сакавіка 2020

У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Латвійскай Рэспублікай прынята рашэнне аб спыненні міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.

На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Латвіі апавясціла аб часовым прыпыненні курсіравання цягнікоў.

Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць:

цягнік № 31/32 Кіеў–Рыга адпраўленнем з Кіева з 16.03.2020, з Рыгі з 17.03.2020, а таксама прычапныя вагоны Мінск–Рыга, якія курсіруюць у саставах цягнікоў № 31/32 адпраўленнем з Мінска і Рыгі з 17.03.2020;

цягнік № 87/88 Мінск–Рыга адпраўленнем з Мінска з 18.03.2020, з Рыгі з 19.03.2020.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў.

Аб аднаўленні руху цягнікоў і бесперасадачных вагонаў будзе абвешчана дадаткова.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год