Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Украінай (АБНОЎЛЕНА)

15 сакавіка 2020

У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Украінай прынята рашэнне аб закрыцці міжнародных чыгуначных зносін.

На падставе гэтага факту часова прыпыняецца курсіраванне цягнікоў, бесперасадачных і прычапных вагонаў:

№ 32/31 Кіеў–Рыга, а таксама прычапнога вагона Мінск–Рыга;

№ 53/54 Кіеў/Харкаў–Санкт-Пецярбург;

№ 86/85 Мінск–Кіеў;

№ 94/93 Мінск–Адэса;

№100/99 Мінск–Запарожжа, а таксама бесперасадачных вагонаў Мінск–Кішынёў;

№ 361/362 Кішынёў–Санкт-Пецярбург, а таксама бесперасадачных вагонаў Гродна–Санкт-Пецярбург;

№ 371/372 Магілёў–Львоў, а таксама прычапных вагонаў Баранавічы–Львоў і Мінск–Магілёў;

№ 856/855 Гомель–Сноўск;

№ 6390/6389 Сарны–Гарынь–Здалбуноў;

№ 6309/6310 і № 6315 / 6316 Ковель–Хаціслаў.

Акрамя таго змяняецца маршрут руху прыгранічных цягнікоў № 6217/6218 Баранавічы–Удрыцк–Баранавічы і № 6342/6341, 6344/6343 Брэст–Забалацце–Брэст.

Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць:

цягнік № 31/32 Кіеў–Рыга адпраўленнем з Кіева з 16.03.2020, адпраўленнем з Рыгі з 17.03.2020, а таксама прычапны вагон Мінск–Рыга адпраўленнем з Мінска і Рыгі 17.03.2020;

цягнік № 54/53 Кіеў/Харкаў–Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Кіева і Харкава з 15.03.2020, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 16.03.2020;

цягнік № 86/85 Мінск–Кіеў адпраўленнем з Мінска з 15.03.2020, адпраўленнем з Кіева з 16.03.2020;

цягнік № 94/93 Мінск–Адэса адпраўленнем з Мінска з 17.03.2020, адпраўленнем з Адэсы з 18.03.2020;

цягнік №100/99 Мінск–Запарожжа адпраўленнем з Мінска з 16.03.2020, адпраўленнем з Запарожжа з 18.03.2020;

цягнік № 856/855 Гомель–Сноўск–Гомель адпраўленнем з Гомеля і Сноўска з 21.03.2020;

цягнік № 361/362 Кішынёў–Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Кішынёва з 15.03.2020, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 17.03.2020;

бесперасадачныя вагоны ў зносінах Гродна–Санкт-Пецярбург, якія курсіруюць у саставах цягнікоў № 26/362 адпраўленнем з Гродна з 16.03.2020;

бесперасадачныя вагоны ў зносінах Гродна–Санкт-Пецярбург, якія курсіруюць у саставах цягнікоў № 83/7/25 адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 17.03.2020;

бесперасадачныя вагоны ў зносінах Мінск–Кішынёў, якія курсіруюць у саставах цягнікоў №100/362 адпраўленнем з Мінска з 16.03.2020;

бесперасадачныя вагоны ў зносінах Кішынёў–Мінск, якія курсіруюць у саставах цягнікоў № 361/99 адпраўленнем з Кішынёва з 15.03.2020;

прыгранічны цягнік № 6390/6389 Сарны–Гарынь–Здалбуноў адпраўленнем ад станцый Сарны і Гарынь з 16.03.2020;

прыгранічны цягнік № 6309/6310 Ковель–Хаціслаў адпраўленнем ад станцый Ковель і Хаціслаў з 16.03.2020;

прыгранічны цягнік № 6315/6316 Ковель–Хаціслаў адпраўленнем ад станцый Ковель з 16.03.2020 і Хаціслаў з 17.03.2020.

Цягнік міжнародных ліній № 371 Магілёў–Львоў адпраўленнем з Магілёва 15.03.2020 пройдзе да станцыі Гарынь і 16.03.2020 адправіцца назад па маршруце Гарынь–Магілёў. У далейшым цягнік № 371/372 Магілёў–Львоў–Магілёў адмяняецца і часова курсіраваць не будзе. У сваю чаргу прычапны вагон Баранавічы–Львоў адпраўленнем з Баранавічаў з 15.03.2020 і адпраўленнем з Львова з 16.03.2020 адмяняецца.

Да апошняй прыгранічнай станцыі скарачаецца маршрут руху прыгранічных цягнікоў Брэст–Забалацце і Баранавічы–Удрыцк:

цягнікі № 6342/6341 і № 6344/6343 Брэст–Забалацце з 16.03.2020 будуць курсіраваць у зносінах Брэст–Хаціслаў;

цягнік № 6217/6218 Баранавічы–Удрыцк з 16.03.2020 будзе курсіраваць у зносінах Баранавічы–Гарынь.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі і прычапныя вагоны можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў.

Аб аднаўленні руху цягнікоў і бесперасадачных вагонаў будзе абвешчана дадаткова.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год