Навіны для пасажыраў
Май
-
27 мая 2020У цягніках Беларускай чыгункі да 1 ліпеня 2020 года прадоўжаны тэрмін дзеяння рассадкі з улікам сацыяльнай дыстанцыі
Беларуская чыгунка падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассадкі ў цягніках з нумараванымі месцамі да 1 ліпеня 2020 года.
Чытаць далей… -
27 мая 2020Беларуская чыгунка пашырае магчымасці дыстанцыйнай куплі праязных дакументаў
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця дыстанцыйных продажаў на сайце Беларускай чыгункі pass.rw.by цяпер можна аформіць дзіцячыя электронныя праязныя дакументы (білеты) «з месцам» на цягнікі з нумараванымі месцамі як у адным заказе з аплатай білетаў па поўным тарыфе, так і без прывязкі да поўнага білета для праезду дарослага пасажыра. Раней афармленне дзіцячых праязных дакументаў «з месцам» выраблялася толькі ў адным заказе з аплатай білетаў па поўным тарыфе.
Чытаць далей… -
27 мая 2020Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальных зносінах
З мэтай задавальнення попыту пасажыраў на перавозкі ў міжрэгіянальных зносінах у выхадныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі па маршруце Мінск–Брэст–Мінск.
Так, з 29 мая 2020 года прызначаны цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 690/681 Брэст–Мінск–Брэст адпраўленнем з Брэста ў 14:30 і прыбыццём у Мінск у 18:27, адпраўленнем з Мінска ў 20:16 і прыбыццём у Брэст у 00:15. Цягнік будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях, за выключэннем 3 ліпеня 2020 года. На гэтую дату ён будзе адменены і прызначаны на 2 ліпеня 2020 года.
З 31 мая 2020 года прызначаецца цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 667/646 Мінск–Брэст–Мінск. Ён будзе адпраўляцца з Мінска ў 11:44 і прыбываць у Брэст у 16:16, з Брэста цягнік адправіцца ў 17:28 і прыбудзе ў Мінск у 22:18. Цягнік будзе курсіраваць па нядзелях.
Чытаць далей… -
22 мая 2020Амаль 2000 пасажыраў БЧ скарысталіся новай магчымасцю дыстанцыйнага афармлення электронных білетаў
Нагадаем, з 6 мая БЧ пашырыла магчымасці электроннай рэгістрацыі. Зараз набыць электронны білет з электроннай рэгістрацыяй на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа і ўсе цягнікі міжрэгіянальных ліній можна не пазней, чым за 20 мінут да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра (на ўсім маршруце цягніка). Дадзенае новаўвядзенне асабліва актуальна для пасажыраў цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія звязваюць адразу некалькі абласцей.
Усяго з 6 па 20 мая ў сістэме продажаў было аформлена 39400 заказаў на куплю электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі. Пры гэтым больш за 5% пасажыраў набылі білеты з электроннай рэгістрацыяй менш чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі. Раней у такім выпадку пры куплі праз інтэрнэт электронная рэгістрацыя была недаступна і патрабаваўся зварот у білетныя касы.
Чытаць далей… -
20 мая 2020Яшчэ адна магчымасць аплаціць электронныя білеты на цягнік стала даступна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі
Магчымасць аплаты з дапамогай плацежнай сістэмы Інтэрнэт-банкінг ААТ «АСБ Беларусбанк» з'явілася ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by).
Цяпер аплаціць заказ на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі магчыма трыма спосабамі:
- банкаўскай картай VISA, MasterCard і БелКарт (праз сістэму плацяжоў ASSIST),
- праз сістэму «Разлік» (АРІП),
- з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу ААТ «АСБ Беларусбанк».
Нагадаем, праз анлайн-сэрвіс па продажы білетаў (pass.rw.by) магчыма не толькі набыццё, але і зварот праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, аплачаных праз плацежныя сістэмы ASSIST і Інтэрнэт-банкінг ААТ «АСБ Беларусбанк».
Чытаць далей… -
08 мая 2020Сэрвіс «Онлайн-табло» Беларускай чыгункі дапоўнены раскладам па вакзале станцыі Гомель
У мэтах паляпшэння інфармацыйнага абслугоўвання пасажыраў у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» і на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by сэрвіс «Онлайн-табло» дапоўнены бягучым раскладам цягнікоў па вакзале станцыі Гомель.
Чытаць далей…