Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сэрвіс «Онлайн-табло» Беларускай чыгункі дапоўнены раскладам па вакзале станцыі Гомель

08 мая 2020

У мэтах паляпшэння інфармацыйнага абслугоўвання пасажыраў у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» і на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by сэрвіс «Онлайн-табло» дапоўнены бягучым раскладам цягнікоў па вакзале станцыі Гомель.

Сэрвіс «Онлайн-табло» дазваляе карыстальнікам атрымліваць інфармацыю пра бягучы час прыбыцця (адпраўлення) цягнікоў, іх спазненні, нумарах платформаў і пуцей адпраўлення (прыбыцця), парадку нумарацыі вагонаў (з «галавы» або «хваста» цягніка). Інфармацыя, якая прадстаўляецца, дублюецца з адзінай сістэмы, якая кіруе інфармацыйнымі табло на вакзалах.

У цяперашні час сэрвіс «Онлайн-табло» прадстаўляе актуальную інфармацыю па вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі, Брэст і Гомель. У 2020 годзе плануецца дапоўніць дадзены сэрвіс вакзалам станцыі Віцебск.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год