Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У цягніках Беларускай чыгункі да 1 ліпеня 2020 года прадоўжаны тэрмін дзеяння рассадкі з улікам сацыяльнай дыстанцыі

27 мая 2020

Беларуская чыгунка падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассадкі ў цягніках з нумараванымі месцамі да 1 ліпеня 2020 года.

Рассадка па новай схеме была ўведзена БЧ з 15 красавіка 2020 года з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Дадзеная мера накіравана на захаванне здароўя грамадзян, прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцый сярод пасажыраў беларускай магістралі, а таксама стварэнне камфортных умоў праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.

Новая схема падразумявае размяшчэнне не больш за два пасажыра ў купэ, у плацкартным вагоне – не больш за тры чалавека ў адным адсеку. Пасажырам, якія аформілі білеты ў адным заказе, дазволена купля трох ці чатырох месцаў у купэ, калі да гэтага там не было прададзена ні аднаго месца.

Пры афармленні білетаў у вагонах з месцамі для сядзення ў двухмесным радзе пасажыр будзе размешчаны каля акна. У трохмесным – адзін чалавек каля акна, другі – праз месца каля праходу (сярэдні рад застаецца незанятым).

Новая схема рассадкі прымяняецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз інтэрнэт.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год