Навіны для пасажыраў
Лістапад
-
24 лістапада 2020БЧ запрашае здзейсніць падарожжа ў маентак Дзеда Мароза на навагоднім цягніку
У перыяд Калядных і Навагодніх святаў турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі традыцыйна рэалізуе праект «Падарожжа на «Навагоднім экспрэсе» у Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
У гэтым сезоне цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, даставіць пасажыраў у госці да Дзеда Мароза 24 снежня бягучага года і 6 студзеня 2021 года. Пры ўмове запатрабаванасці дадзенай паслугі ў пасажыраў «Навагодні экспрэс» адправіцца ў Белавежскую пушчу таксама 26 снежня 2020 года, 2 і 8 студзеня 2021 года.
Чытаць далей… -
19 лістапада 2020Адкрыты продаж білетаў на новыя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа Беларускай чыгункі
Нагадаем, графік руху цягнікоў на 2020/2021 год на чыгунках краін Садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі пачне дзейнічаць з 00:00 гадзін 13 снежня 2020 года.
У зносінах Мінск–Магілёў графікам прадугледжана штодзённае курсіраванне трох пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Час у дарозе – менш за 3 гадзіны. На дадзеным маршруце паміж Мінскам і Магілёвам запланаваны прыпынкі па станцыях Асіповічы, Ялізава і Нясята.
Чытаць далей… -
18 лістапада 2020Беларуская чыгунка прызначыла больш за 70 дадатковых цягнікоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах на навагоднія і калядныя святы
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. З 24 снежня 2020 года па 11 студзеня 2021 года БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі і павялічыла перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах.
У святочныя і перадсвяточныя дні цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск–Друя), Полацк–Мінск, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Гомель–Віцебск, Гродна–Крычаў–Камунары.
Нагадваем, што рэалізацыя праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах рэспублікі адкрываецца за 45 сутак да адпраўлення, на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа – за 20 сутак да адпраўлення.
Чытаць далей… -
17 лістапада 2020Увазе пасажыраў!
У сувязі з правядзеннем работ па рамонце чыгуначнага маста паміж станцыямі Жодзіна і Чырвоны Сцяг з 07.30 18 лістапада 2020 г. да 07.30 19 лістапада 2020 г. змяняецца расклад і парадак курсіравання пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Орша–Мінск.
Чытаць далей… -
16 лістапада 2020Увазе пасажыраў
17 лістапада з 9-00 да 10-00 у сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ купля і вяртанне білетаў на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» будзе недаступна.
Чытаць далей… -
11 лістапада 2020З 13 снежня 2020 года на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2020/2021 год
Графік руху цягнікоў на чыгунках краін Садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі на 2020/2021 год пачне дзейнічаць з 00:00 гадзін 13 снежня 2020 года.
Унутрырэспубліканскія перавозкі – сучасны рухомы састаў і новыя маршруты
З улікам аналізу дынамікі попыту на перавозкі па асноўных напрамках у новым графіку пашырана маршрутная сетка цягнікоў міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа.
Упершыню перавозкі ў зносінах Мінск–Магілёў будуць ажыццяўляцца камфартабельным маторвагонным рухомым саставам бізнес-класа. Прадугледжваецца штодзённае курсіраванне да трох пар дызель-цягнікоў серыі ДП.
Чытаць далей…