Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла больш за 70 дадатковых цягнікоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах на навагоднія і калядныя святы

18 лістапада 2020

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. З 24 снежня 2020 года па 11 студзеня 2021 года БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі і павялічыла перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах.

У святочныя і перадсвяточныя дні цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск–Друя), Полацк–Мінск, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Гомель–Віцебск, Гродна–Крычаў–Камунары.

Нагадваем, што рэалізацыя праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах рэспублікі адкрываецца за 45 сутак да адпраўлення, на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа – за 20 сутак да адпраўлення.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнута.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год