Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 13 снежня 2020 года на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2020/2021 год

11 лістапада 2020

Графік руху цягнікоў на чыгунках краін Садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі на 2020/2021 год пачне дзейнічаць з 00:00 гадзін 13 снежня 2020 года.

Унутрырэспубліканскія перавозкі – сучасны рухомы састаў і новыя маршруты

З улікам аналізу дынамікі попыту на перавозкі па асноўных напрамках у новым графіку пашырана маршрутная сетка цягнікоў міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа.

Упершыню перавозкі ў зносінах Мінск–Магілёў будуць ажыццяўляцца камфартабельным маторвагонным рухомым саставам бізнес-класа. Прадугледжваецца штодзённае курсіраванне да трох пар дызель-цягнікоў серыі ДП.

Таксама ў новым графіку па пятніцах і нядзелях прадугледжана курсіраванне цягніка бізнес-класа Мінск-Пінск. Перавозкі будуць ажыццяўляцца сучаснымі дызель-цягнікамі ДП3. Акрамя таго, да трох пар у суткі будзе павялічана частата звароту штодзённых цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа паміж Мінскам і Віцебскам.

У рэгіянальных зносінах з улікам існуючага пасажырапатоку прадугледжана курсіраванне да 632 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў суткі – з захаваннем асноўных маршрутаў у гадзіны пік і перасадачных зносінах па пасажыраўтвараючых станцыях.

Міжнародныя зносіны

Нагадаем, з красавіка 2020 года па рашэнні шэрагу дзяржаў у сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй былі цалкам прыпынены міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны.

Пры ўмове аднаўлення міжнародных пасажырскіх перавозак новым графікам прадугледжана курсіраванне 53 пар цягнікоў, з якіх 30 пар фарміравання Беларускай чыгункі з захаваннем асноўных маршрутных накірункаў: да Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Мінеральных Вод, Анапы, Архангельска, Вільнюса, Кіева, Варшавы, Прагі, Адэсы, Мурманска, Казані, Екацярынбурга і інш.

Акрамя гэтага, у новым графіку ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» па арганізацыі дзённых (хуткасных) пасажырскіх зносін прадугледжана курсіраванне двух пар цягнікоў Масква–Мінск, якія абслугоўваюцца сучасным маторвагонным рухомым саставам.

Дыстанцыйныя каналы продажу і прафілактыка вірусных інфекцый

Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі Беларускай чыгункай прымаюцца прафілактычныя меры, накіраваныя на зніжэнне рызыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый. У пасажырскіх памяшканнях вакзалаў і ў пасажырскіх цягніках праводзіцца рэгулярная ўборка з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў. Месцы агульнага карыстання на вакзалах і станцыях, а таксама рухомы састаў забяспечаны дазатарамі з антысептыкамі для апрацоўкі рук. У цягніках міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-класа арганізавана рэалізацыя медыцынскіх масак.

З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам пры праездзе ў цягніках выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны і па магчымасці выконваць меры сацыяльнага дыстанцыяваньня.

Таксама для скарачэння сацыяльных кантактаў БЧ заклікае карыстацца дыстанцыйнымі каналамі продажу праязных дакументаў. Купіць электронныя білеты можна праз мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд», у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на афіцыйным інтэрнэт-сайце pass.rw.by. Акрамя таго продаж білетаў на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа ажыццяўляецца праз тэрміналы самаабслугоўвання.  

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год