Адкрыты продаж білетаў на новыя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа Беларускай чыгункі
19 лістапада 2020
Нагадаем, графік руху цягнікоў на 2020/2021 год на чыгунках краін Садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі пачне дзейнічаць з 00:00 гадзін 13 снежня 2020 года.
У зносінах Мінск–Магілёў графікам прадугледжана штодзённае курсіраванне трох пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Час у дарозе – менш за 3 гадзіны. На дадзеным маршруце паміж Мінскам і Магілёвам запланаваны прыпынкі па станцыях Асіповічы, Ялізава і Нясята.
№ цягніка |
Адпраўленне з Мінска |
Прыбыццё ў Магілеў |
Адпраўленне з Магілева |
Прыбыццё ў Мінск |
742 | 6:58 | 9:43 |
|
|
745 |
|
|
6:50 | 9:42 |
744 | 15:35 | 18:19 |
|
|
741 |
|
|
15:26 | 18:18 |
746 | 20:14 | 23:02 |
|
|
743 |
|
|
19:45 | 22:33 |
Маршрут Мінск–Магілёў будуць абслугоўваць камфартабельныя шасцівагонныя дызель-цягнікі ДП6. У цягніку маецца 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа. Кошт праезду ад Мінска да Магілёва на месцах другога класа складзе BYN 13,07, а на месцах першага класа – BYN 18,02.
Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Прасторны салон, сістэма кандыцыянавання паветра, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў. Таксама для пасажыраў па тэхналогіі Wi-Fi арганізаваны бясплатны доступ у інтэрнэт, а таксама да бартавога медыясервера з вялікім выбарам фільмаў, музыкі і кніг. Усе месцы забяспечаны індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў. У салоне маецца шматфункцыянальная зона для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пасажыраў з дзіцячымі каляскамі, веласіпедамі і буйным багажом. У цягніку ўсталявана чатыры туалетных комплексу вакуумнага тыпу, адзін з іх прыстасаваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама абсталяваны пеленальным столікам. Паніжаная падлога і дзверы, абсталяваныя высоўнымі прыступкамі, робяць працэс пасадкі пасажыраў максімальна хуткім і зручным. Дзверы адчыняюцца па націску спецыяльных кнопак, пры гэтым у мэтах бяспекі дзверы блакуюцца падчас руху цягніка. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі прадугледжаны адкідныя трапы.
У мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 13 снежня да трох пар у суткі будзе павялічана частата курсіравання штодзённых цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ДП6 паміж Мінскам і Віцебскам. Дадаткова ў цягніка №711 Віцебск–Мінск (адпраўленне з Віцебска ў 19:08) з'явяцца прыпынкі па станцыях Крупкі, Жодзіна і Смалявічы.
У новым графіку ў зносінах Мінск–Гродна паскораны цягнікі №729/730 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.
Таксама ў новым графіку прадугледжана курсіраванне новага цягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Мінск–Пінск. Перавозкі будуць ажыццяўляцца па пятніцах і нядзелях сучаснымі дызель-цягнікамі ДП3. Цягнік №859 будзе адпраўляцца з Мінска ў 14:07 і прыбываць у Пінск у 18:09. Назад з Пінска цягнік №860 адправіцца ў 18:39 і прыбудзе ў сталіцу а 22:43. У шляху запланаваны прыпынкі па станцыях Баранавічы-Палескія, Ляхавічы, Ганцавічы і Лунінец. Кошт білета ад Мінска да Пінска складзе BYN 9,95.
Звяртаем увагу, што продаж білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа пачынаецца за 20 сутак да адпраўлення цягніка.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ