Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Верасень

  • З 27 верасня Беларуская чыгунка прызначыла новы цягнік па маршруце Гомель–Віцебск
    23 верасня 2020
    З 27 верасня Беларуская чыгунка прызначыла новы цягнік па маршруце Гомель–Віцебск

    У мэтах павышэння ўзроўню транспартнага абслугоўвання насельніцтва Беларуская чыгунка з 27 верасня па 26 кастрычніка прызначыла новы цягнік, які па нядзелях і панядзелках звяжа тры абласныя цэнтры – Гомель, Магілёў і Віцебск.

    Цягнік №697/698 будзе адпраўляцца з Гомеля па нядзелях у 17:16 і прыбываць у Віцебск у 23:26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы – у 1:00 панядзелка і ў 7:36 прыбудзе на станцыю Гомель. У шляху састаў зробіць прыпынак на станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.

    Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складзе BYN 10,96, а ў купэйным – BYN 15,20.

    Чытаць далей…