Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

17 сакавіка 2020

Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах Беларусь–Расія, у перыяд з 17.03.2020 да 00:00 19.03.2020 будуць накіроўвацца ў поўным аб'ёме згодна з дзеючым графікам:

№ цягніка

  Зносіны

Адпраўленне з пачатковай станцыі

104

Брэст–Навасібірск

17/03 11:42

26

Гродна–Масква

17/03 15:36

4

Брэст–Масква

17/03 17:37

56

Гомель–Масква

17/03 18:32

2

Мінск–Масква

17/03 22:10

28

Брэст–Масква

17/03 19:01

30

Калінінград–Масква

17/03 14:03

96

Брэст–Масква

17/03 01:10

40

Полацк–Масква

17/03 18:30

52

Брэст–Санкт-Пецярбург

17/03 14:30

250

Гродна–Санкт-Пецярбург

17/03 13:32

84

Гомель–Санкт-Пецярбург

17/03 17:16

80

Калінінград–Санкт-Пецярбург

17/03 10:20

302

Мінск–Адлер

17/03 10:23

76

Гомель–Масква

17/03 20:18

26

Гродна–Масква

18/03 15:36

8

Брэст–Масква

18/03 17:37

56

Гомель–Масква

18/03 18:32

2

Мінск–Масква

18/03 22:10

28

Брэст–Масква

18/03 19:01

30

Калінінград–Масква

18/03 14:03

96

Брэст–Масква

18/03 01:10

40

Полацк–Масква

18/03 18:30

52

Брэст–Санкт-Пецярбург

18/03 14:30

84

Гомель–Санкт-Пецярбург

18/03 17:16

390

Мінск–Анапа

18/03 12:20

76

Гомель–Масква

18/03 20:18

Разам з тым, звяртаем увагу, што паводле п.1 Распараджэння Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р, пачынаючы з 00:00 18.03.2020 да 01.05.2020 часова абмежаваны ўезд у Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку тых, хто прыбывае з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія планавалі наведванне Расійскай Федэрацыі ў названы перыяд, улічваць дадзенае абмежаванне. Пачынаючы з 17:00 17.03.2020 і да 00:00 19.03.2020, пасажыры, якія прынялі рашэнне адкласці паездку ў Расійскую Федэрацыю, могуць вярнуць праязныя дакументы у білетных касах Беларускай чыгункі без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе ажыццяўляцца ў поўным аб'ёме на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Звяртаем увагу, што поўнае вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах будзе ажыццяўляцца толькі ў білетных касах Беларускай чыгункі.

З Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь нашы суайчыннікі могуць накіроўвацца міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без усялякіх абмежаванняў. Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Пра змены ў графіку руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў у зносінах Беларусь–Расія пасля 00:00 19.03.2020 і парадку вяртання праязных дакументаў будзе паведамлена дадаткова.

Актуальную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год