Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў у зносінах з Літвой
15 сакавіка 2020
У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Літоўскай Рэспублікай прынята рашэнне аб прыпыненні міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.
На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Літвы апавясціла аб часовым прыпыненні і змене ўмоў курсіравання міжнародных цягнікоў і бесперасадачных вагонаў.
Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць:
цягнік № 801/802 Мінск–Вільнюс адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 21.03.2020;
цягнік № 804/803 і №808/807 Вільнюс–Мінск адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 16.03.2020;
цягнік № 805/806 Мінск–Вільнюс адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 16.03.2020;
цягнік № 809/810 Мінск–Вільнюс адпраўленнем з Мінска і з Вільнюса з 27.04.2020;
бесперасадачны вагон Гомель–Калінінград у саставах цягнікоў № 301/359-360/100 адпраўленнем з Гомеля з 05.06.2020, з Калінінграда з 06.06.2020.
Міжнародныя цягнікі фарміравання ААТ «РЖД» будуць накіроўвацца транзітам па тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі без пасадкі і высадкі пасажыраў па станцыях Кена, Вільнюс, Кібартай:
№ 30/29 Калінінград–Масква адпраўленнем з Калінінграда з 16.03.2020, з Масквы з 15.03.2020;
№ 80/79 Калінінград–Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Калінінграда з 17.03.2020, з Санкт-Пецярбурга з 15.03.2020;
№ 360/359 Калінінград–Адлер адпраўленнем з Калінінграда з 16.03.2020, з Адлера з 15.03.2020;
№148/147 Калінінград–Масква адпраўленнем з Калінінграда з 23.04.2020, з Масквы з 24.04.2020;
№ 426/425 Калінінград–Чэлябінск адпраўленнем з Калінінграда з 25.05.2020, з Чэлябінска з 28.05.2020.
Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).
Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.
Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.
Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў.
Аб аднаўленні руху цягнікоў і бесперасадачных вагонаў будзе абвешчана дадаткова.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год