Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часова прыпынена курсіраванне цягнікоў фарміравання ААТ «РЖД» у зносінах з Берлінам і Парыжам, якія ідуць праз тэрыторыю Беларусі

14 сакавіка 2020

У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Рэспублікай Польшча прынята рашэнне аб спыненні міжнародных чыгуначных зносін.

На падставе гэтага факту ААТ «РЖД» паведаміла аб часовым прыпыненні курсіравання цягнікоў №13/14 Масква–Берлін і №23/24 Масква–Парыж, у тым ліку прычапнога вагона Масква–Брэст–Масква, які курсіруе ў складзе цягніка № 23/24 Масква–Парыж.

Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць:

цягнік №23 Масква–Парыж адпраўленнем з Масквы з 17.03.2020;

цягнік №24 Парыж–Масква адпраўленнем з Парыжа з 19.03.2020;

цягнік №13 Масква–Берлін адпраўленнем з Масквы з 15.03.2020;

цягнік №14 Берлін–Масква адпраўленнем з Берліна з 16.03.2020.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў.

Аб аднаўленні руху цягнікоў і бесперасадачных вагонаў будзе абвешчана дадаткова.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць