Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на «летні» час Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў

12 сакавіка 2020

У сувязі з пераходам на «летні» час краін Еўрапейскага Саюза і Украіны ў ноч з 28 на 29 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік № 805 Мінск–Вільнюс, які адпраўляецца з Мінска ў 07:35 і прыбывае на канцавы пункт накіравання ў 9:05, будзе прыбываць у Вільнюc у 10:05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік № 806 Вільнюс–Мінск, які адпраўляецца з Вільнюса ў 18:30 і прыбывае ў сталіцу Беларусі ў 22:00, будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19:30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

Цягнік № 85/86 Кіеў–Мінск, які адпраўляецца з Кіева ў 21:09 і прыбывае ў Мінск у 8:38, пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22:07. Час прыбыцця цягніка ў Мінск (08:38) і адпраўлення яго са сталіцы Беларусі (22:40) застанецца без змен. У Кіеў цягнік будзе прыбываць у 8:56.

З улікам пераходу краін ЕС і Украіны на «летні» час і зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў таксама скарэктаваны расклад асобных цягнікоў, якія курсіруюць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год