Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе!

18 сакавіка 2020

Да 00:00 гадзін 23.03.2020 міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, будуць накіроўвацца згодна з дзеючым графікам.

Дадаткова нагадваем, што ў адпаведнасці з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р з 00:00 гадзін 18.03.2020 да 00:00 гадзін 01.05.2020 часова абмяжоўваецца ўезд у Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку тых, хто прыбывае з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь.

З улікам гэтага Беларуская чыгунка пераканаўча просіць пасажыраў прымаць да ўвагі дадзены факт пры планаванні паездкі міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю.

Звяртаем увагу, што з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь грамадзяне нашай краіны могуць накіроўвацца міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без абмежаванняў.

У сувязі з Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16.03.2020 № 635-р і паведамленнем ААТ «РЖД» да зняцця абмежаванняў з абароту адмяняюцца:

з 20.03.2020 цягнік № 64/63 Мінск–Новасібірск;

з 22.03.2020 цягнікі № 308/307 Баранавічы–Саратаў, № 390/389 Мінск–Анапа, № 236/237 Мінск–Масква–Мінск, № 221/222 Брэст–Масква і Мінск–Масква;

з 23.03.2020 цягнікі № 66/65 Мінск–Мурманск, № 76/75 Гомель–Масква, № 302/301 Мінск–Адлер, № 104/103 Брэст–Новасібірск, № 150/149 Мінск–Мінеральныя Воды, № 328/327 Мінск–Казань, № 134/133 Мінск–Архангельск.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Пра змены ў графіку руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў у зносінах Беларусь-Расія і парадку вяртання праязных дакументаў будзе паведамлена дадаткова.

Актуальную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд»і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год