Навіны для пасажыраў
Люты
-
28 лютага 2013Белорусская железная дорога упростила процесс продажи проездных документов через терминалы самообслуживания на вокзалах в Минске и Витебске
Белорусская железная дорога на всех платежно-справочных терминалах самообслуживания установила новую версию программного обеспечения с оптимизированным процессом оформления проездных документов. Предварительно было проведено тестирование новой версии на терминалах станции Минск-Пассажирский.
Данный проект белорусская магистраль реализовала совместно с ОАО «АСБ Беларусбанк» с целью повышения качества оказываемых пассажирам услуг и популяризации безналичных расчетов с использованием банковских платежных карточек.
Основное отличие новой версии программного обеспечения от старой заключается в значительном сокращении количества шагов, необходимых для покупки билета через терминал. Обновлен интерфейс экранов. Для удобства пассажиров функция оформления багажа вынесена отдельной кнопкой на главный экран терминала, добавлена возможность выбора станций по направлениям.
Чытаць далей… -
-
22 лютага 2013Беларуская чыгунка з 5 сакавіка ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі праз Інтэрнэт білетаў на 16 пар міжнародных цягнікоў у зносінах з Расіяй
Беларуская чыгунка ў рэжыме доследнай эксплуатацыі ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на большасць міжнародных цягнікоў, якія курсуюць ў зносінах з Расіяй.
З 5 сакавіка з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязныя дакументы ў білетнай касе, на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by можна будзе набыць білеты на 16 пар цягнікоў. Гэта цягнікі: № 2/1 Мінск–Масква, № 4/3 Мінск–Масква, № 8/7 Брэст–Масква, № 12/11 Мінск–Масква, № 18/17 Ніца–Масква (прычапныя вагоны Брэст-Масква), № 24/23 Парыж–Масква (прычапныя вагоны Брэст–Масква), № 36/35 Брэст–Санкт-Пецярбург, № 39/40 Полацк–Масква, № 52/51 Мінск–Санкт-Пецярбург, № 56/55 Гомель–Магілёў–Масква (уключаючы прычапныя групы вагонаў Салігорск–Масква), № 78/77 Гродна–Масква, № 114/113 Брэст–Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона Брэст–Сургут), 510/509 Брэст–Масква, 516/515 Брэст–Масква , 538/537 Брэст–Масква, 552/551 Брэст–Масква.
Чытаць далей… -
21 лютага 2013Беларуская чыгунка аднаўляе продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Украінай адпраўленнем з 30 сакавіка
У сувязі з тым, што чыгункі Украіны пачалі рэалізацыю білетаў на цягнікі з улікам пераходу краіны з 31 сакавіка на летні час, з сённяшняга дня Беларуская чыгунка таксама аднавіла продаж білетаў на шэраг цягнікоў у зносінах з Украінай.
З 21 лютага з улікам прапрацаванага раскладу руху міжнародных цягнікоў адкрыты продаж білетаў на наступныя цягнікі: № 86/85 Мінск-Кіеў, № 100/99 Мінск–Сімферопаль, № 94/93 Мінск–Адэса, № 302/301 Мінск–Адлер, № 356/355 Мінск–Кіславодск, № 390/389 Мінск–Анапа, № 393/394 Полацк–Сімферопаль, № 371/372 Мінск–Чарнаўцы.
Чытаць далей… -
18 лютага 2013Афармленне праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску спросціцца ў лютым
У бліжэйшы час Беларуская чыгунка плануе на ўсіх аплатна-даведачных тэрміналах самаабслугоўвання ўсталяваць новую версію праграмнага забеспячэння з аптымізаваным працэсам афармлення праязных дакументаў.
Чытаць далей… -
15 лютага 2013Беларуская чыгунка часова прыпыніла продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Украінай адпраўленнем з 30 сакавіка
У сувязі з афіцыйнай інфармацыяй Адміністрацыі чыгунак Украіны аб часовым прыпыненні продажу праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі, у тым ліку міжнародныя, Беларуская чыгунка прыпыніла рэалізацыю праязных дакументаў на цягнікі ў зносінах з Украінай адпраўленнем з 30 сакавіка.
Чытаць далей… -
14 лютага 201314 лютага Беларуская чыгунка адкрыла новы зал пагранічнага і мытнага кантролю на Гродзенскім чыгуначным вакзале
Будаўніцтва новага зала — гэта частка комплекснай рэканструкцыі Гродзенскага чыгуначнага вакзала.
У цэлым рэканструкцыю Гродзенскага вакзала плануецца завяршыць у другім квартале 2013 года.
Новы зал мытнага і пагранічнага кантролю еўрапейскага ўзроўню дазволіць абслугоўваць большую колькасць пасажыраў і забяспечыць больш зручную для гасцей і выязджаючых за мяжу працэдуру мытнага і памежнага афармлення.
Чытаць далей… -
13 лютага 2013Беларуская чыгунка ў бліжэйшы час плануе адкрыць новы зал пагранічнага і мытнага кантролю на Гродзенскім чыгуначным вакзале
Будаўніцтва новага зала — гэта частка комплекснай рэканструкцыі Гродзенскага чыгуначнага вакзала. Рэканструкцыя прадугледжвае прымяненне тэхналогій і матэрыялаў, якія забяспечаць максімум камфорту як для пасажыраў, якія перасякаюць мяжу, так і для работнікаў пагранічнай і мытнай службаў.
Новы зал мытнага і пагранічнага кантролю еўрапейскага класа дазволіць абслугоўваць большую колькасць пасажыраў і забяспечыць больш зручную для гасцей і выязджаючых за мяжу працэдуру мытнага і пагранічнага афармлення.
Чытаць далей… -
08 лютага 2013Беларуская чыгунка плануе ўкараніць электронны праязны ў зносінах з Расіяй з 5 сакавіка
Беларуская чыгунка плануе з 5 сакавіка ў рэжыме доследнай эксплуатацыі ўкараніць паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнікі міжнародных ліній, якія курсуюць ў зносінах з Расіяй.
На сённяшні дзень дасягнута адпаведная дамоўленасць з ААТ «РЖД». Пералік цягнікоў, білеты на якія можна будзе купіць пры дапамозе электроннай рэгістрацыі, будзе размешчаны на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.
Чытаць далей… -
-
01 лютага 2013Час руху цягнікоў ад Мінска да Вільнюса плануецца скараціць да 2 гадзін 30 хвілін
План-графік рэалізацыі праекта арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам 31 студзеня 2013 абмеркавалі ў Мінску на сумесным пасяджэнні рабочых груп прадстаўнікоў Беларускай і Літоўскай чыгунак.
Плануецца, што з уводам новага графіка руху цягнікоў на 2013/2014 год час у шляху паміж беларускай і літоўскай сталіцамі скароціцца да 2 гадзін 30 хвілін. Зараз на цягніках № 15/16 і № 37/38 з Мінска да Вільнюса і наадварот можна дабрацца за 3 гадзіны.
Чытаць далей…