Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Красавік

  • Беларуская чыгунка з 1 мая па 30 верасня дае пенсіянерам скідку 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа
    30 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка з 1 мая па 30 верасня дае пенсіянерам скідку 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа

    У перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Гэта прадугледжана Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 №176 «Пра дзяржаўную падтрымку пенсіянераў».

    Дакументам не прадугледжана гэтая скідка пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа (з нумараванымі месцамі). Таксама (у адпаведнасці са зменамі, занесенымі ва Ўказ №176 у прошлым годзе) скідка 50% не будзе давацца пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

    Чытаць далей…
  • 29 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка выяўляе прычыны наезду электрацягніка на тупіковую прызму 24 пуцi станцыі Мінск-Пасажырскі

    27 красавіка ў 17.36 электрацягнік рэгіянальных ліній эканом-класа №6131, які павінен быў адправіцца ў 17.27 па маршруце Мінск-Алехновічы, здзейсніў наезд на тупіковую прызму 24 пуцi станцыі Мінск-Пасажырскі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Быў нязначна пашкоджаны ачышчальнік шляху электрацягніка.

    Чытаць далей…
  • 29 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка працягвае працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у перыяд майскіх свят. Дадаткова назначаны шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа

    З 30 красавіка па 14 мая будуць штодня курсіраваць дадатковыя электрацягнікі на ўчастку Мінск–Пухавічы–Талька. Назначаны цягнік №6910/6913 Мінск–Пухавічы (час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 8.14, прыбыццё ў Пухавічы — 09.48). У зваротным кірунку ён адправіцца з Пухавічаў у 10.48 і прыбудзе ў сталіцу ў 12.09. Дадатковы цягнік №6912/6919 Мінск–Талька адправіцца з Мінска ў 09.52 і прыбудзе ў Тальку ў 11.44. Час яго адпраўлення ў зваротным кірунку — 12.40, прыбыццё ў Мінск — 14.29.

    Акрамя таго, з 30 красавіка і да 25 мая ў штодзённы зварот назначаны цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа №6907 Пухавічы–Мінск. Ён будзе адпраўляцца з Пухавічаў у 06.00 і прыбываць на станцыю Інстытут Культуры ў 07.29, рухаючыся праз станцыі Мінск-Сартавальны і Памыслішча.

    Звяртаем увагу пасажыраў на тое, што ў сувязі з назначэннем дадатковых цягнікоў на дадзеных участках будзе зменены расклад руху наступных цягнікоў: №6914 Мінск–Асіповічы–Бабруйск, №6915 Бабруйск–Мінск, №637 Гомель–Мінск, №6906 Інстытут Культуры–Асіповічы, №6909 Пухавічы–Мінск, №6911 Асіповічы–Мінск.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ўкараніла паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнік Мінск–Рыга
    26 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка ўкараніла паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнік Мінск–Рыга

    Беларуская чыгунка ўкараніла паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на міжнародны цягнік №87/88 Мінск–Рыга. Зараз пасажырам, якія здзейснілі анлайн-куплю праязных дакументаў на дадзены цягнік, можна не афармляць іх у білетнай касе.

    Рэалізацыя гэтага праекта з'яўляецца чарговым этапам мэтанакіраванай працы беларускай магістралі па развіцці інфармацыйных тэхналогій продажу праязных дакументаў, паляпшэнню якасці паслуг.

    Неабходна адзначыць, што пасадка пасажыраў, якія аплацілі білеты на цягнік Мінск–Рыга з электроннай рэгістрацыяй, ажыццяўляецца толькі пры прад'яўленні дакумента, з выкарыстаннем якога была праведзенна электронная рэгістрацыя. Праязныя дакументы на дадзены цягнік, набытыя з паслугай электроннай рэгістрацыі, нельга перааформіць (напрыклад, змяніць нумар цягніка). Яны таксама не падлягаюць вяртанню ў тым выпадку, калі да адпраўлення цягніка засталося меней адной гадзіны.

    Чытаць далей…
  • Па Беларускай чыгунцы ў дні майскіх святаў будзе курсiраваць больш за 40 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній.
    19 красавіка 2013
    Па Беларускай чыгунцы ў дні майскіх святаў будзе курсiраваць больш за 40 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній.

    Беларуская чыгунка працягвае працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у перыяд майскіх святаў. Прызначаныя дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній па такіх папулярных напрамках, як Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск.

    На 30 красавіка і 8 мая прызначаны дадатковы цягнік № 663 па маршруце Мінск-Брэст. Са сталіцы ён адправіцца ў 18.29 і прыбудзе ў Брэст у 23.20. У адваротным напрамку цягнік № 664 будзе адпраўляцца 1 і 9 мая ў 5.49 і прыбываць у Мінск у 10.24. Акрамя таго, у гэтым кірунку па беларускай магістралі 4 і 9 мая будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 667/668. Час яго адпраўлення са сталіцы - 12.15, прыбыцця ў Брэст - 16.11. У адваротным напрамку цягнік адпраўляецца ў 16.49, прыбывае ў Мінск - 20.43.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка інфармуе! З 7.00 25 красавіка 2013 да 03.00 26 красавіка 2013 г. ўчастак Пухавічы-Талька зачыняецца для руху ўсіх цягнікоў
    19 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка інфармуе! З 7.00 25 красавіка 2013 да 03.00 26 красавіка 2013 г. ўчастак Пухавічы-Талька зачыняецца для руху ўсіх цягнікоў

    У сувязі з гэтым у расклад руху цягнікоў па Беларускай чыгунцы на 24, 25 і 26 красавіка 2013 года ўнесены змены, у тым ліку некаторыя цягнікі знятыя.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка павялічыла ў сакавіку продаж праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання на 39%
    15 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка павялічыла ў сакавіку продаж праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання на 39%

    У сакавіку бягучага года праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску было прададзена 7,1 тыс. праязных дакументаў на цягнікі, што перасягнула ўзровень лютага на 39%. Усяго ў I квартале 2013 пасажыры набылі праз тэрміналы самаабслугоўвання 18,3 тыс. білетаў.

    Папулярнасць дадзенай паслугі значна ўзрасла пасля таго, як у канцы лютага бягучага года Беларуская чыгунка ўстанавіла на ўсіх тэрміналах новую версію праграмнага забеспячэння, якая дазволіла значна скараціць колькасць неабходных для куплі білета крокаў.

    Удасканаленне рэалізацыі білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы з'яўляецца адным з напрамкаў работы, якую беларуская магістраль праводзіць з мэтай развіцця безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

    Чытаць далей…
  • Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні майскіх святаў
    12 красавіка 2013
    Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні майскіх святаў

    У сувязі з ростам пасажырапатоку, якi чакаецца ў дні майскіх святаў, Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэннi перавозак пасажыраў.

    Прапрацоўваецца графік прызначэння дадатковых саставаў для перавозкі пасажыраў у межах рэспублікі. Ужо сёння Беларуская чыгунка прызначыла шэраг цягнікоў у міжнародных зносінах, продаж бiлетаў на іх будзе адкрыты з 13 красавіка.

    У тым ліку, прымаючы пад увагу папулярнасць напрамка Мінск–Вільнюс, на 9 і 10 мая па дадзеным маршруце прызначаны дадатковы цягнік № 201/202. З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 8.17, прыбываць у Вільнюс — у 11.51. Час адпраўлення цягніка з Вільнюса — 19.55, прыбыцця ў сталіцу Беларусі — 23.33.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка павялічыла ў сакавіку продаж білетаў праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі на 41%
    10 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка павялічыла ў сакавіку продаж білетаў праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі на 41%

    Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у развіццё ў краіне сістэмы безнаяўных разлікаў. Паслугі, якія сёння магістраль дае па продаж білетаў праз Інтэрнэт, а таксама праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю ў пасажыраў.

    У сакавіку бягучага года праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі было аплачана 32,7 тыс. білетаў на цягнікі, што перавысіла ўзровень лютага на 33%. У тым ліку 19,7 тыс. праязных дакументаў праз Інтэрнэт у мінулым месяцы было набыта з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць празны дакумент у білетнай касе (рост на 41% да ўзроўню лютага).

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка адкрыла рух электрацягнiкоў рэгiянальных лiнiй на участку Мiнск–Бабруйск
    5 красавіка 2013
    Беларуская чыгунка адкрыла рух электрацягнiкоў рэгiянальных лiнiй на участку Мiнск–Бабруйск

    Сёння ў Бабруйску адбылася святочная цырымония сдачы ў эксплуатацыю электрыфiкаванага участка АсiповiчыБабруйск i адкрыцця руху электрацягнiкоў рэгiанальных лiнiй ад Мiнска да Бабруйска.

    У мерапрыемстве прянялi ўдзел мiнiстр таранспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь Анатоль Сiвак, намеснiк старшынi Магiлёўскага Аблвыканкама Анатоль Чорны, начальнiк Беларускай чыгункi Ўладзiмiр Марозаў, вiцэ-прэзiдэнт Кiтайскай кампанii па экспарце i iмпарце электраабсталявання (CUEC) Юй Шэнгжы ды іншыя афiцыйныя асобы, а таксама беларускiя i кiтайскiя будаўнiкi, работнiкi i ветэраны магiстралi.

    Сёння ўпершыню не перрон чыгуначнага вакзала ў Бабруйску прыбыў сучасны цягнiк рэгiянальных лiнiй бiзнес-класа. Дзякуючы электрафiкацыi жыхары Бабруйска змогуць штодзённа без перасадак дабiрацца да сталiцы I назад на электрацягнiках. Па гэтым маршруце будуць курсiраваць электрацягнiкi рэгiянальных лiнiй бiзнес-класаэканом-класса.

    Чытаць далей…
  • 4 красавіка 2013
    Урачыстае адкрыццё руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск–Бабруйск адбудзецца 5 красавіка ў Бабруйску

    Заўтра ў Бабруйску ў 11 гадзін 45 хвілін адбудзецца ўрачыстая цырымонія здачы ў эксплуатацыю электрыфікаванага ўчастка Асіповічы–Бабруйск. Будзе адкрыты рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній ад Мінска да Бабруйска.

    Першым электрацягніком, які перавязе пасажыраў па новым маршруце, будзе цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР). Ён адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 5 красавіка ў 17.31 і прыбудзе ў Бабруйск у 19.40.

    З 6 красавіка па маршруце Мінск–Бабруйск–Мінск рэгулярна будуць курсіраваць 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа — № 840/839 і № 842/841. У шляху яны будуць рабіць усяго адзін прыпынак — у Асіповічах.

    Чытаць далей…