Беларуская чыгунка павялічыла ў I квартале аб'ём перавозак пасажыраў на 2,1%
17 красавіка 2013
Па Беларускай чыгунцы ў студзені–сакавіку бягучага года было перавезена 20,4 млн. пасажыраў. Гэта перавысіла ўзровень I квартала 2012 года на 2,1%.
У тым ліку аб'ём перавозак пасажыраў у межах рэспублікі ў студзені–сакавіку павялічыўся на 2,4%. Пры гэтым перавозкі пасажыраў у міжрэгіянальных зносінах ўзраслі на 15,7%.
Пасажыраабарот ў студзені–сакавіку павялічыўся на 4,1% да ўзроўню I квартала мінулага года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год