Беларуская чыгунка выяўляе прычыны наезду электрацягніка на тупіковую прызму 24 пуцi станцыі Мінск-Пасажырскі
29 красавіка 2013
27 красавіка ў 17.36 электрацягнік рэгіянальных ліній эканом-класа №6131, які павінен быў адправіцца ў 17.27 па маршруце Мінск-Алехновічы, здзейсніў наезд на тупіковую прызму 24 пуцi станцыі Мінск-Пасажырскі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Быў нязначна пашкоджаны ачышчальнік шляху электрацягніка.
Пасажыры гэтага электрацягніка былі перасаджаны ў іншы цягнік, які адправіўся ў Алехновічы ў 17.52. На графік руху іншых цягнікоў здарэнне не паўплывала.
У дадзены момант Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі ўсталёўвае прычыны здарэння. Тупіковая прызма, пашкоджаная ў выніку наезду электрацягніка на яе, была цалкам адноўлена яшчэ 27 красавіка.
Беларуская чыгунка прыносіць пасажырам выбачэнні за прынесеныя нязручнасці.
Інфармацыя ппадрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год