Беларуская чыгунка з 1 мая па 30 верасня дае пенсіянерам скідку 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа
30 красавіка 2013
У перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Гэта прадугледжана Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 №176 «Пра дзяржаўную падтрымку пенсіянераў».
Дакументам не прадугледжана гэтая скідка пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа (з нумараванымі месцамі). Таксама (у адпаведнасці са зменамі, занесенымі ва Ўказ №176 у прошлым годзе) скідка 50% не будзе давацца пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.
Нагадваем, для набыцця праязных дакументаў са скідкай пасажырам неабходна прад'яўляць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год