Навіны для пасажыраў
Сакавік
-
29 сакавіка 2013Беларуская чыгунка карэкцiруе расклад руху міжнародных цягнікоў
-
28 сакавіка 2013З Мінска ў Вільнюс за 2 гадзіны 30 хвілін. З 26 мая 2013 года час у шляху паміж дзвюма сталіцамі скароціцца на 30 хвілін...
Даехаць з Мінска да Вільнюса на паўгадзіну хутчэй можна будзе на цягніках № 15/16 і № 37/38. Час у шляху скароціцца за кошт аптымізацыі працэдур мытнага і пагранічнага кантролю.
Дэталі і ўмовы рэалізацыі сумеснага беларуска-літоўскага праекту абмеркавалі ў Мінску на нарадзе. Акрамя прадстаўнікоў Беларускай і Літоўскіх чыгунак, у ім прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі органаў пагранічнага і мытнага кантролю Літоўскай Рэспублікі. Бакі замацавалі рашэнне аб парадку правядзення кантрольных аперацый мытнымі і пагранічнымі органамі пры праверцы цягнікоў № 15/16 і № 37/38 у зносiнах Мінск-Вільнюс. У прыватнасці, на беларускім баку надгляд пасажыраў і праверка дакументаў будзе рабіцца падчас руху цягніка на ўчастку Маладзечна-Гудагай. У Літоўскай Рэспубліцы падобныя кантрольныя аперацыі пасажыры будуць праходзіць у спецыялізаваным тэрмінале на станцыі Вільнюс.
Чытаць далей… -
25 сакавіка 2013Рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск–Бабруйск будзе адкрыты 5 красавіка
Першым электрацягніком, які перавязе пасажыраў па новым маршруце, будзе цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР). Ён адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 5 красавіка ў 17.31 і прыбудзе ў Бабруйск у 19.40.
З 6 красавіка па маршруце Мінск–Бабруйск–Мінск рэгулярна будуць курсіраваць 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа — № 840/839 і № 842/841. У шляху руху яны будуць рабіць усяго адзін прыпынак — у Асіповічах.
Акрамя таго, па дадзеным маршруце пасажыраў будуць перавозіць электрацягнікi рэгіянальных ліній эканом-класа — 4 пары ў буднія дні, і 5 пар — у выхадныя.
Расклад руху электрацягнікоў размешчаны на сайце Беларускай чыгункі і на інфармацыйных стэндах вакзалаў і станцый.
Чытаць далей… -
-
15 сакавіка 201315, 16 і 17 cакавіка 2013 года Беларуская чыгунка ўводзіць у абарачэнне дадатковыя вагоны ў рэспубліканскіх і міжнародных зносінах
У агульнай складанасці 15, 16 і 17 сакавіка 2013 года ў складзе цягнікоў Беларускай чыгункі будзе курсіраваць больш за 160 дадатковых вагонаў. Больш за 25 вагонаў дабавяцца да саставаў міжнародных зносін, каля 140 — да цягнікоў міжрэгіянальных ліній.
Дадатковымі вагонамі папоўняцца цягнікi на тых напрамках, якія традыцыйна карыстаюцца попытам у пасажыраў у выхадныя дні. Змены ў схемах цягнікоў Беларускай чыгункі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з пастаянным аналізам пасажырапатоку.
Разам з тым улічваючы, што чыгуначны транспарт карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва, спецыялісты стальной магістралі рэкамендуюць пасажырам па магчымасці загадзя планаваць свае паездкі, а таксама з разуменнем ставіцца да таго, што колькасць месцаў у цягніках абмежавана.
Чытаць далей…