Навіны для пасажыраў
Верасень
-
30 верасня 2013Беларуская чыгунка адкрыла электрыфікаваны ўчастак Жлобін—Асіповічы
Цырымонія адкрыцця прайшла 28 верасня ў Жлобіне з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
29 верасня па маршруце Мінск—Жлобін пачалі рэгулярна курсіраваць цягнікi на электрацязе. З гэтага дня па гэтым маршруце пасажыраў штодня перавозіць цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР) № 815/816, а таксама 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.
Аб папулярнасці новай паслугі сведчыць той факт, што напаўняльнасць электрацягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа ўжо ў першы дзень пачатку яго руху па гэтым маршруце склала 100%.
Чытаць далей… -
-
27 верасня 2013Беларуская чыгунка дае ўладальнікам картак БелКарт магчымасць анлайн-аплаты білетаў праз новую аплатную сістэму
Цяпер пасажыры могуць аплачваць білеты на цягнікі па картках БелКарт праз сістэму інтэрнэт-эквайрынгу, да якой з 16 верасня ў рэжыме доследнай эксплуатацыі падлучаны сэрвіс продажу білетаў на сайце Беларускай чыгункі www.poezd.rw.by.
Гэта азначае, што для таго, каб аплачваць білеты на цягнікі праз Інтэрнэт, уладальнікам картак БелКарт можна не рэгістравацца ў сістэмах інтэрнэт-банкінгу. Карыстальнікам дастаткова ўвесці ў сістэме інтэрнэт-плацяжоў рэквізіты карты і прайсці дадатковую ідэнтыфікацыю. Неабходнасць ідэнтыфікацыі і спосаб яе правядзення вызначаецца банкам-эмітэнтам.
Чытаць далей… -
23 верасня 2013Беларуская чыгунка адкрывае рэгулярны рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск—Жлобін 29 верасня
З 29 верасня па маршруце Мінск—Жлобін—Мінск будзе штодня курсіраваць цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР) № 815/816. Са Жлобіна ён будзе адпраўляцца ў 06.08 і прыбываць у сталіцу ў 08.47. Час яго адпраўлення з Мінска — 17.30, прыбыцця ў Жлобін — 20.10.
Адлегласць ад Мінска да Жлобіна сучасны цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа будзе пераадольваць у сярэднім за 2 гадзіны 40 хвілін. У шляху руху прадугледжана ўсяго тры прыпынкі — у Асіповічах, Бабруйску і Чырвоным Беразе.
Акрамя таго, па гэтым маршруце будуць штодня курсіраваць 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.
Чытаць далей… -
17 верасня 2013З 16 верасня аплаціць білеты на сайце Беларускай чыгункі можна па картках плацежных сістэм Visa International і MasterCard WorldWide любога банка свету
Беларуская чыгунка зрабіла чарговы крок па ўдасканаленні анлайн -сістэмы рэалізацыі праязных дакументаў. З 16 верасня сэрвіс продажу білетаў на сайце www. poezd.rw.by ў рэжыме доследнай эксплуатацыі падлучаны да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу. Гэта азначае, што ў пасажыраў з'явілася магчымасць аплачваць білеты па банкаўскіх картках Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro міжнародных плацежных сістэм Visa International і MasterCard World Wide любога банка свету.
Чытаць далей… -
12 верасня 2013Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі запрашае адсвяткаваць Дзень горада разам
Дзіцячая чыгунка РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» у Дзень горада, 14 верасня, сумесна з Першамайскім райвыканкамам арганізуе святочную праграму, якая пройдзе на станцыі «Заслонава» з 11.00 да 17.00.
Перад гледачамі выступяць творчыя калектывы Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і Цэнтра дадатковай адукацыі Першамайскага раёна г. Мінска. Наведвальнікаў Дзіцячай чыгункі чакаюць вясёлыя віктарыны і конкурсы. На станцыі «Заслонава» будуць працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і выстава выяўленчага мастацтва.
Чытаць далей…