Навіны для пасажыраў
Май
-
29 мая 2013З уводам 26 мая новага графіка паскараецца рух па Беларускай чыгунцы больш як 15 цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносiнах
Скарачэнне часу ў шляху склала ад 27 хвілін да 2 гадзін. У першую чаргу, гэта было дасягнута за кошт аптымізацыі графіка руху цягнікоў. З 26 мая ў тым ліку скараціўся час у шляху цягнікоў:
№ 649 Магілёў—Брэст — на 42 хвіліны;
№ 629 Мінск—Гродна — на 41 хвіліну;
Чытаць далей… -
28 мая 2013Больш за 290 пасажыраў перавезена мадэрнізаваным дызель-цягніком ДР1Б па маршруце Мінск–Вільнюс
Цягнік пачаў курсіраваць з 26 мая гэтага года ў рамках графіка руху пасажырскіх цягнікоў на 2013/2014 гады. Час у шляху цягніка быў скарочаны на 30 хвілін і склаў 2 гадзіны 30 хвілін.
Скарачэнне часу ў шляху было дасягнута дзякуючы выкарыстанню беларускім бокам сучаснай тэхналогіі арганізацыі пагранічных і мытных працэдур, якія былі праведзены на ўчастку Маладзечна–Гудагай у шляху руху цягніка.
На станцыі Вільнюс аналагічныя аперацыі былі арганізаваны памежнымі і мытнымі органамі Літвы ў спецыялізаваным тэрмінале.
Чытаць далей… -
23 мая 2013З 26 мая на маршрут паміж Мінскам і Вільнюсам выйдуць два мадэрнізаваныя дызель-цягнікi ДР1Б
Першы дызель-цягнік адправіцца з Мінска ў Вільнюc 26 мая 2013 года ў 7 гадзін 40 хвілін.
Другі дызель-цягнік пачне курсіраваць з 1 чэрвеня па суботах, нядзелях і святочных днях, адпраўленне з Мінска ў 8 гадзін 45 хвілін.
У цягніку 6 вагонаў. У залежнасці ад камфорту вагоны падзелены на класы. 2 вагоны 1-га класа, 2 вагоны 2-га класа, і 2 вагоны 3-га класа. У прыватнасці, у вагонах 1-га і 2-га класа ўстаноўлены больш камфортныя пасажырскія сядзеннi. Акрамя таго, у вагонах 1-га класа таксама ўстаноўлены кандыцыянеры і маніторы сістэмы відэатрансляцыі.
Тэхнічны стан цягнікоў прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі беларускай памежнай і мытнай службаў, органаў аховы дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі, а таксама санітарна-эпідэміялагічнымi правіламі і нарматывамі.
Чытаць далей… -
22 мая 2013З 26 мая 2013 года на Беларускай чыгунцы ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2013/2014 гады
Новы графік руху цягнікоў на 2013/2014 гады з 26 мая 2013 года ўводзіцца на ўсіх чыгунках краін СНД і Балтыі. Дакумент быў узгоднены на 58-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое прайшло ў Душанбэ 6–7 мая 2013 года.
22 мая 2013 года ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі прайшоў брыфінг, прысвечаны ўводу графіка руху цягнікоў на 2013/2014 гады на Беларускай чыгунцы.
Чытаць далей… -
20 мая 2013Беларуская чыгунка пашырае сетку продажу праязных дакументаў
Беларуская чыгунка праводзіць актыўную працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у летні перыяд, паляпшэннi якасці абслугоўвання. У тым ліку для памяншэння чэргаў у білетныя касы скарэкціраваны рэжым іх працы, адкрываюцца дадатковыя касы.
Толькі ў Мінску да канца мая будзе арганізавана работа 45 білетных кас. Гэта на 9 кас больш, чым працавала ў летні сезон мінулага года. На сённяшнi дзень адкрыта 1 дадатковая каса на прыпыначным пункце Інстытут Культуры, 1 дадатковая каса — у зале павышанай камфортнасці «Клубе СВ» на чыгуначным вакзале ў Мінску, 5 дадатковых кас — на вул. Бабруйская, 4. Пры ўзрастанні пасажырапатоку плануецца адкрыць 2 дадатковыя касы на вул. Варанянскага, 6.
Чытаць далей… -
06 мая 2013Працэс набыцця білетаў праз аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання на вакзалах у Мінску і Віцебску стаў яшчэ прасцей і зручней
Беларуская чыгунка працягвае аптымізацыю працэсу афармлення праязных дакументаў праз аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання, усталяваныя на вакзалах у Мінску і Віцебску.
Завершана дапрацоўка новай версіі праграмнага забеспячэння аплатна-даведкавых тэрміналаў самаабслугоўвання. Зараз, купляючы праз тэрміналы білеты, пасажыры могуць скарыстацца функцыяй «Захаваныя маршруты».
Новаўвядзенне складаецца ў тым, што пры ўводзе ў тэрмінал аплатнай карткі, якой быў аплачаны білет у папярэдні раз, на экране адлюстроўваюцца захаваныя маршруты дадзенага пасажыра, што дазваляе зэканоміць час пры куплі білета і звесці да мінімуму колькасць неабходных для гэтага крокаў.
Чытаць далей…