Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Працэс набыцця білетаў праз аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання на вакзалах у Мінску і Віцебску стаў яшчэ прасцей і зручней

06 мая 2013

Беларуская чыгунка працягвае аптымізацыю працэсу афармлення праязных дакументаў праз аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання, усталяваныя на вакзалах у Мінску і Віцебску.

Завершана дапрацоўка новай версіі праграмнага забеспячэння аплатна-даведкавых тэрміналаў самаабслугоўвання. Зараз, купляючы праз тэрміналы білеты, пасажыры могуць скарыстацца функцыяй «Захаваныя маршруты».

Новаўвядзенне складаецца ў тым, што пры ўводзе ў тэрмінал аплатнай карткі, якой быў аплачаны білет у папярэдні раз, на экране адлюстроўваюцца захаваныя маршруты дадзенага пасажыра, што дазваляе зэканоміць час пры куплі білета і звесці да мінімуму колькасць неабходных для гэтага крокаў.

 

Дадзены праект беларуская магістраль рэалізуе сумесна з ААТ «АСБ Беларусбанк» з мэтай павышэння якасці паслуг і папулярызацыі безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх аплатных картак.

У красавіку бягучага года праз аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску было прададзена 7,5 тыс. праязных дакументаў на цягнікі, што перавысіла ўзровень сакавіка на 6%. Усяго ў студзенi–красавіку 2013 года пасажыры набылі праз тэрміналы самаабслугоўвання 25,8 тыс. білетаў.

У лютым бягучага года Беларуская чыгунка на ўсіх аплатна-даведкавых тэрміналах самаабслугоўвання ўсталявала новую версію праграмнага забеспячэння з аптымізаваным працэсам афармлення праязных дакументаў, што значна скараціла колькасць крокаў, неабходных для куплі білета праз тэрмінал і павялічыла папулярнасць гэтай паслугі.

Нагадваем, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. Цяпер аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання функцыянуюць на дзвюх станцыях беларускай магістралі — Мінск-Пасажырскі і Віцебск. Праз тэрміналы можна набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа. Скарыстацца паслугай могуць трымальнікі аплатных картак усіх банкаў Беларусі. Пры гэтым камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не бярэцца.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год