Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 26 мая на маршрут паміж Мінскам і Вільнюсам выйдуць два мадэрнізаваныя дызель-цягнікi ДР1Б

23 мая 2013

Першы дызель-цягнік адправіцца з Мінска ў Вільнюc 26 мая 2013 года ў 7 гадзін 40 хвілін.

Другі дызель-цягнік пачне курсіраваць з 1 чэрвеня па суботах, нядзелях і святочных днях, адпраўленне з Мінска ў 8 гадзін 45 хвілін.

У цягніку 6 вагонаў. У залежнасці ад камфорту вагоны падзелены на класы. 2 вагоны 1-га класа, 2 вагоны 2-га класа, і 2 вагоны 3-га класа. У прыватнасці, у вагонах 1-га і 2-га класа ўстаноўлены больш камфортныя пасажырскія сядзеннi. Акрамя таго, у вагонах 1-га класа таксама ўстаноўлены кандыцыянеры і маніторы сістэмы відэатрансляцыі.

Тэхнічны стан цягнікоў прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі беларускай памежнай і мытнай службаў, органаў аховы дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі, а таксама санітарна-эпідэміялагічнымi правіламі і нарматывамі.

 

Дызель-цягнікі, якія былі мадэрнізаваны ў дэпо Ліда, маюць афарбоўку цягнікоў міжнародных ліній, прадугледжаную новым фарматам пасажырскіх перавозак.

Час у шляху паміж Мінскам і Вільнюсам з 26 мая скароціцца на 30 хвілін і складзе 2 гадзіны 30 хвiлiн. Гэта адбудзецца за кошт аптымізацыі працэдур мытнага і пагранічнага кантролю. У прыватнасці, на беларускім баку надгляд пасажыраў і праверка дакументаў будзе рабіцца падчас руху цягніка на ўчастку Маладзечна-Гудагай. У Літоўскай Рэспубліцы падобныя кантрольныя аперацыі пасажыры будуць праходзіць у спецыялізаваным тэрмінале на станцыі Вільнюс.

Скарачэнне часу ў шляху паміж беларускай і літоўскай сталіцамі да 2 гадзін 30 хвілін — гэта II-гi этап рэалізацыі праекта: «Арганізацыя хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам». I-ы этап гэтага праекта быў рэалізаваны ў 2011 годзе. Час у шляху паміж двума сталіцамі быў тады скарочаны з 4 да 3 гадзін, а гэта, у сваю чаргу, стала адной з прычын павелічэння папулярнасці гэтага чыгуначнага маршруту ў пасажыраў.

Акрамя таго, павелічэнню аб'ёмаў перавозак пасажыраў у значнай ступені спрыяе развіццё эканамічных сувязяў, а таксама культурная і сацыяльная інтэграцыі паміж Беларуссю і Літвой.

Так, у 2012 годзе паміж дзвюма краінамі было перавезена больш за 295 тысяч пасажыраў. Гэта на 51,7% больш, чым у 2011 годзе. У тым ліку больш за 195 тысяч чалавек скарысталіся паслугамі цягніка № 15/16.

На думку беларускіх і літоўскіх чыгуначнікаў, рэалізацыя сумеснага праекта па арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам ўзмоцніць канкурэнтаздольнасць чыгуначных перавозак і будзе спрыяць далейшаму павелічэнню пасажырапатоку.
 

Даведачна:

З 26 мая 2013 года прадугледжана курсіраванне цягнікоў паміж Мінскам і Вільнюсам па наступным раскладзе:

Цягнік № 15/16 Мінск–Вільнюс адпраўленнем у 7.40 з Мінска прыбыццём у 10.10 ў Вільнюс; адпраўленнем у 18.14 i прыбыццём у Мінск у 20.44.

Цягнік 38/37 Вільнюс–Мінск адпраўленнем з Вільнюса ў 6.55 i прыбыццём у Мінск у 9.25; адпраўленнем у 18.50 i прыбыццём у Вільнюс у 21.20.

Паважаныя пасажыры!

Звяртаем вашу ўвагу, што для цягнікоў №№ 16, 38 и 14 Вільнюс—Мінск памежны і мытны кантролі праводзіцца на вакзале станцыі Вільнюс, з пачаткам пасадкі за 2 гадзiны і заканчэннем за 10 хвiлiн да адпраўлення цягніка.

Улічваючы пазначаны парадак, просім Вас загадзя прыбываць на чыгуначны вакзал.

Цягнік № 13/14 Мінск–Вільнюс адпраўленнем з Мінска ў 10.18 i прыбыццём у Вільнюс у 13.05; адпраўленнем у14.58 i прыбыццём у Мінск у 17.45.

Цягнік № 201/202 Мінск–Вільнюс будзе курсіраваць па суботах, нядзелях і святочных днях адпраўленнем з Мінска ў 8.45 i прыбыццём у Вільнюс у 12.33; адпраўленнем у 20.54 i прыбыццём у Мінск у 0.45.

Што тычыцца цягнікоў № 13/14 і № 201/202, яны будуць курсіраваць з правядзеннем кантрольных аперацый пагранічнага і мытнага надгляду па тэхналогіі, якая дзейнічала раней.

Увага!

У мэтах выключэння затрымак цягнікоў і негатыўных уражанняў ад паездак, звязаных з магчымымі парушэннямі пашпартна-адміністрацыйных правілаў, вельмi просім Вас азнаёміцца ​​з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца дзяржаўнымі кантрольнымі органамі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год