Навіны для пасажыраў
Чэрвень
-
25 чэрвеня 20139 ліпеня пачне курсіраваць цягнік ў зносінах Мінск—Віцебск, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення «Славянскага базару»
9 ліпеня ў 11.55 са станцыі Мінск-Пасажырскі ў першы рэйс адправіцца цягнік № 34/33, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення ХХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Цягнік будзе штодня курсiраваць паміж Мінскам і Віцебскам па 18 ліпеня.
Прадугледжаны зручны графік руху. Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў 11.55 і прыбываць у Віцебск у 15.41.
Чытаць далей… -
21 чэрвеня 2013Станцыя Рудзенск Беларускай чыгункі пачне прымаць рэгулярныя рэйсы цягнікоў гарадскіх ліній у канцы бягучага года
Беларуская чыгунка працягвае працу па рэканструкцыі інфраструктуры на ўчастку Мінск—Рудзенск.
У мэтах забеспячэння зручных і бяспечных умоў для пасажыраў на ўчастку выконваюцца работы па перабудове пуці, мадэрнізацыя кантактнай сеткі, устройстваў аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі.
Чытаць далей… -
18 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка ўдасканальвае працэс продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт
Больш 160 тыс. білетаў на цягнікі набылі пасажыры Беларускай чыгункі ў студзені—маі праз Інтэрнэт, што ў 10 разоў перавышае ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. У тым ліку 93 тыс. праязных дакументаў было аплачана з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць іх у білетнай касе.
Беларуская магістраль праводзіць актыўную працу па далейшым удасканаленні анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Сёння праз Інтэрнэт з дапамогай аплатных картак беларускіх банкаў, а таксама праз сістэму электронных грошай Easy Pay і Web Money можна аплаціць білеты на ўсе цягнікі, якія курсiруюць па Беларускай чыгунцы. Пры афармленні ў касе аплачаных праз Інтэрнэт праязных дакументаў пасажыру дастаткова прад'явіць касіру бланк заказу на паездку (або паведаміць нумар заказу — 14 лічбаў) і дакумент, які сведчыць асобу.
Чытаць далей… -
11 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка на летні перыяд арганізавала ў Мiнску работу 45 білетных кас
Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у летні перыяд, паляпшэннi якасці абслугоўвання.
У цяперашні час у Мінску арганізавана работа 45 білетных кас. Гэта на 9 кас больш, чым працавала ў летні сезон мінулага года. Адкрыты дадатковыя касы на прыпыначным пункце Інстытут культуры, у зале павышанай камфортнасці «Клуб СВ» на чыгуначным вакзале, на вул. Варанянскага, 6, а таксама пяць дадатковых кас на вул. Бабруйская, 4.
Адрасы і час працы ўсіх чыгуначных білетных кас, а таксама інтэрактыўная карта, на якой можна знайсці месца іх размяшчэння ў Мінску і Мінскім раёне, размешчаны на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.
Чытаць далей… -