Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка на летні перыяд арганізавала ў Мiнску работу 45 білетных кас

11 чэрвеня 2013

Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у летні перыяд, паляпшэннi якасці абслугоўвання.

У цяперашні час у Мінску арганізавана работа 45 білетных кас. Гэта на 9 кас больш, чым працавала ў летні сезон мінулага года. Адкрыты дадатковыя касы на прыпыначным пункце Інстытут культуры, у зале павышанай камфортнасці «Клуб СВ» на чыгуначным вакзале, на вул. Варанянскага, 6, а таксама пяць дадатковых кас на вул. Бабруйская, 4.

Адрасы і час працы ўсіх чыгуначных білетных кас, а таксама інтэрактыўная карта, на якой можна знайсці месца іх размяшчэння ў Мінску і Мінскім раёне, размешчаны на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка развівае сучасныя тэхналогіі продажу праязных дакументаў і заклікае пасажыраў больш актыўна карыстацца магчымасцю набыцця білетаў праз Інтэрнэт і плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, устаноўленыя на вакзалах у Мінску і Віцебску.

Сёння ў рэжыме онлайн з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі можна купіць білет на ўсе цягнікі, якія курсрiуюць ў межах Беларусі, а таксама на 16 пар міжнародных цягнікоў у зносінах БеларусьРасія і цягнік МінскРыга.

Наша даведка

Сёння мінчане і госці сталіцы могуць набыць чыгуначны білет на цягнікі па Беларусі, у краіны СНД і Балтыі ў наступных касах:

на вакзале пл. Прывакзальная, 3 (штодзённа, кругласутачна);

у чыгуначных касах вул. Бабруйская, 4 (штодзённа з 8.00 да 21.00);

у чыгуначных касах вул. Варанянскага, 6 (буднія дні: з 8.00 да 20.00, субота і нядзеля: з 8.00 да 19.00);

ў міжнародных касах вул. Кірава, 2 (толькі праязныя дакументы, аплачаныя праз Інтэрнэт, а таксама праязныя дакументы на цягнікі далёкага замежжа), (штодзённа, кругласутачна);

на станцыі Мінск-Усходні (падземны пераход станцыі метро «Пралетарская»; штодзённа, кругласутачна);

на станцыі Мінск-Паўднёвы (штодзённа з 4.30 да 0.30);

на станцыі Сцяпянка (штодзённа з 4.30 да 1.00);

на станцыі Памыслішча (штодзённа з 5.00 да 1.15);

на станцыі Ждановічы (штодзённа з 4.00 да 0.45);

на станцыі Азярышча (штодзённа з 5.00 да 1.00);

на прыпыначным пункце Мінск-Паўночны (падземны пераход станцыі метро «Маладзёжная», чыгуначная каса № 2 штодзённа з 6.30 да 19.35; перапынкі: 8.308.45; 11.0011.35; 13.1514.00; 16.0016.30; 18.3018.45);

на станцыі Калядзічы (штодзённа з 4.00 да 0.45);

на станцыі Калодзішчы (штодзённа з 5.00 да 1.00);

на прыпыначным пункце Масюкоўшчына (штодзённа з 4.30 да 0.40; абед з 14.00 да 15.00);

на прыпыначным пункце Лебядзіны (штодзённа з 4.30 да 0.45; абед з 11.50 да 12.45);

на прыпыначным пункце Інстытут Культуры (каса № 3 штодзённа з 8.00 да 20.00, абедзенны перапынак з 13.15 да 14.00);

на прыпыначным пункце Лошыца ​​(штодзённа з 4.35 да 0.35);

на прыпыначным пункце Мачулішчы (штодзённа з 4.30 да 1.00).

 

Інфармацыя падрыхтавана ​​прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год