Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Лістапад

  • Больш за 30 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні навагодніх і калядных святаў
    28 лістапада 2013
    Больш за 30 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні навагодніх і калядных святаў

    Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. У сувязі з узрастаючым пасажырапатокам па стане на 26 лістапада ў міжнародных зносінах прызначанае 32 дадатковыя цягнікi. З іх 20 цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі і 12 цягнікоў фарміравання Расійскіх чыгунак. Першыя дадатковыя цягнікі пачнуць курсіраваць з 26 снежня.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка працягне работу па аўтаматызацыі аплаты і афармлення праязных дакументаў
    19 лістапада 2013
    Беларуская чыгунка працягне работу па аўтаматызацыі аплаты і афармлення праязных дакументаў

    Гэтая праца будзе ажыццяўляцца па некалькіх напрамках. У тым ліку чыгунка мае намер укараніць аўтаматызаваную сістэму аплаты і кантролю праезду ў цягніках гарадскіх ліній на базе бескантактавых смарт-карт. Плануецца пашырэнне сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа.

    Акрамя таго, Беларуская чыгунка плануе ўкараніць сістэму аўтаматызаванага кантролю пасадкі пасажыраў для аўтаматызацыі перадачы цягніковай брыгадзе інфармацыі аб пасажырах, якія прайшлі электронную рэгістрацыю.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка адкрые рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск—Рудзенск 7 лістапада
    06 лістапада 2013
    Беларуская чыгунка адкрые рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск—Рудзенск 7 лістапада

    З 7 лістапада па маршруце Мінск—Рудзенск будзе курсіраваць 9 пар цягнікоў гарадскіх ліній. Адлегласць ад сталіцы да Рудзенска сучасныя цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць за 48—50 хвілін.

    На ўчастку Мінск—Рудзенск таксама будзе курсіраваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.

    Нагадаем, адкрыццю рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск—Рудзенск папярэднічала маштабная мадэрнізацыя інфраструктуры гэтага ўчастка.

    Чытаць далей…
  • 04 лістапада 2013
    Пастаўка першага трохвагоннага дызель-цягніка на Беларускую чыгунку чакаецца да канца 2013

    Плануецца, што да канца бягучага года на Беларускую чыгунку будзе пастаўлены першы трохвагонны дызель-цягнік ДП3 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA», прызначаны для перавозак пасажыраў у міжрэгіянальных зносiнах. У цяперашні час у Польшчы завяршаецца зборка гэтага цягніка, пасля чаго будуць праведзены пусканаладачныя работы.

    У Беларусі першаму трохвагоннаму дызель-цягніку ДП3 трэба прайсці абкатку і сертыфікацыйныя выпрабаванні, затым ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю на Беларускай чыгунцы.

    Усяго, паводле дамовы, падпісанай у 2013 годзе Магілёўскім аддзяленнем Беларускай чыгункі з кампаніяй «PESA Bydgoszcz SA», у 2013—2014 гадах на БЧ будзе пастаўлена 3 трохвагонныя дызель-цягнікі. З іх два — у 2014 годзе.

    Чытаць далей…