Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягне работу па аўтаматызацыі аплаты і афармлення праязных дакументаў

19 лістапада 2013

Гэтая праца будзе ажыццяўляцца па некалькіх напрамках. У тым ліку чыгунка мае намер укараніць аўтаматызаваную сістэму аплаты і кантролю праезду ў цягніках гарадскіх ліній на базе бескантактавых смарт-карт. Плануецца пашырэнне сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка плануе ўкараніць сістэму аўтаматызаванага кантролю пасадкі пасажыраў для аўтаматызацыі перадачы цягніковай брыгадзе інфармацыі аб пасажырах, якія прайшлі электронную рэгістрацыю.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год