Беларуская чыгунка адкрые рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск—Рудзенск 7 лістапада
06 лістапада 2013
З 7 лістапада па маршруце Мінск—Рудзенск будзе курсіраваць 9 пар цягнікоў гарадскіх ліній. Адлегласць ад сталіцы да Рудзенска сучасныя цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць за 48—50 хвілін.
На ўчастку Мінск—Рудзенск таксама будзе курсіраваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.
Нагадаем, адкрыццю рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск—Рудзенск папярэднічала маштабная мадэрнізацыя інфраструктуры гэтага ўчастка.
Цягнікі гарадскіх ліній, якія пачалі курсіраваць з 2011 года, заваявалі заслужаную папулярнасць сярод пасажыраў. Усяго з моманту адкрыцця руху цягнікоў гарадскіх ліній ў Мінску імі было перавезена больш за 3 мільёны чалавек. У тым ліку ў студзені—верасні бягучага года было перавезена 1,45 млн. пасажыраў, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 28,9% .
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год