Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 30 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні навагодніх і калядных святаў

28 лістапада 2013

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. У сувязі з узрастаючым пасажырапатокам па стане на 26 лістапада ў міжнародных зносінах прызначанае 32 дадатковыя цягнікi. З іх 20 цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі і 12 цягнікоў фарміравання Расійскіх чыгунак. Першыя дадатковыя цягнікі пачнуць курсіраваць з 26 снежня.

 

У тым ліку ў святочныя дні пасажыраў будуць перавозіць дадатковыя цягнікі № 222/237 Магілёў—Масква—Брэст адпраўленнем з Магілёва 28 снежня, № 222/237 Гомель—Масква—Брэст адпраўленнем з Гомеля 28 снежня і 1 студзеня, а № 222/237 Баранавічы—Масква—Брэст адпраўленнем з Баранавічаў 31 снежня і 2 студзеня, № 238/225 Брэст—Масква—Баранавічы адпраўленнем з Брэста 7, 9 і 11 студзеня, № 238/225 Брэст—Масква—Гомель адпраўленнем з Брэста 10 студзеня, № 238/225 Брэст—Масква адпраўленнем з Брэста 8 студзеня. Акрамя таго, транзітам праз Беларусь у святочны перыяд будуць курсіраваць цягнікi па маршрутах Львоў—Санкт-Пецярбург і Калінінград—Санкт-Пецярбург.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Беларуская чыгунка працягне работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных святаў з улікам росту пасажырапатоку.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год