Навіны для пасажыраў
Жнівень
-
26 жніўня 2013Беларуская чыгунка павялічыла ў ліпені аб'ёмы продажу праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй на 13%
Больш за 35 тыс. білетаў на цягнікі набылі пасажыры Беларускай чыгункі ў ліпені бягучага года праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць іх у білетнай касе. Гэта перавысіла ўзровень чэрвеня бягучага года на 13%, а студзеня — у 3,6 разы.
Усяго за 7 месяцаў бягучага года праз Інтэрнэт было набыта 268 тыс. білетаў на цягнікі, у тым ліку з паслугай электроннай рэгістрацыі — 159 тыс. білетаў.
Чытаць далей… -
20 жніўня 2013Беларуская чыгунка плануе пашырыць сетку плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання ў 2013 годзе
Для зручнасці пасажыраў і з мэтай развіцця безнаяўных плацяжоў Беларуская чыгунка ў бягучым годзе плануе ўсталяваць плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначным вакзале станцыі Магілёў. Акрамя таго, будуць устаноўлены дадатковыя тэрміналы ў Мінскім чыгуначным вузле.
Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры змогуць набыць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній. Гэтая паслуга будзе даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Рэспублікі Беларусь. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не бярэцца.
Чытаць далей… -
15 жніўня 2013Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені—ліпені аб'ём перавозак пасажыраў у міжрэгіянальных зносінах на 12,7%
Па Беларускай чыгунцы ў студзені—ліпені было перавезена 7,8 млн. пасажыраў у міжрэгіянальных зносiнах. Гэта перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 12,7%.
Чытаць далей… -
15 жніўня 2013У сувязі з пачаткам рэканструкцыі прыпыначнага пункта Інстытут Культуры з 20 жніўня 2013 г часова змяняецца расклад руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа
Часовыя змены закрануць цягнікі, якія ідуць з Мінска ў напрамку Стоўбцаў, Баранавічаў, Барысава, Оршы, Асіповічаў і назад. Акрамя таго, адмяняецца скразныя зносiны двух пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, якія ідуць паміж Стоўбцамі і Барысавам, а таксама Асіповічамі і Маладзечна. Таксама будуць зняты з карыстання чатыры пары электрацягнікоў гарадскіх ліній у зносінах Мінск-Пасажырскі—Ждановічы—Мінск-Пасажырскі.
Чытаць далей… -
09 жніўня 2013Беларуская чыгунка завяршыла мадэрнізацыю інфармацыйна-даведачнай сістэмы Віцебскага вакзала
На кожнай з чатырох пасажырскіх платформаў вакзалу станцыі Віцебск ўведзены ў эксплуатацыю па 4 інфармацыйна-даведачныя святлодыёдныя табло, якія адлюстроўваюць расклад руху цягнікоў, звесткi аб наяўнасці свабодных месцаў і іншую важную для пасажыраў інфармацыю.
У гэтым годзе таксама было ўстаноўлена і пачало працаваць інфармацыйнае табло новага пакалення ў цэнтральнай частцы вакзала. Табло складаецца з асобных LCD панэляў у бясшвовым выкананні — так званая «відэасцяна», якая дае магчымасць гібкай змены інфармацыі і малюнка. На табло прадстаўлена пашыраная інфармацыя аб раскладзе цягнікоў міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній.
Чытаць далей… -
06 жніўня 2013Віцебскі вакзал заняў першае месца на рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў
Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. Пераможцам прызнаны вакзал станцыі Віцебск — ён заняў першае месца сярод пазакласных вакзалаў. На другім месцы ў гэтай катэгорыі класнасці — вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі.
Чытаць далей…