Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка плануе пашырыць сетку плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання ў 2013 годзе

20 жніўня 2013

Для зручнасці пасажыраў і з мэтай развіцця безнаяўных плацяжоў Беларуская чыгунка ў бягучым годзе плануе ўсталяваць плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначным вакзале станцыі Магілёў. Акрамя таго, будуць устаноўлены дадатковыя тэрміналы ў Мінскім чыгуначным вузле.

Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры змогуць набыць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній. Гэтая паслуга будзе даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Рэспублікі Беларусь. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не бярэцца.

 

У студзені—ліпені бягучага года пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання, устаноўленых на вакзалах у Мінску і Віцебску, было прададзена 66 тыс. білетаў на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа. З пачатку бягучага года назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту рэалізацыі білетаў праз тэрміналы самаабслугоўвання. Калі ў студзені пасажыры набылі з іх дапамогай 6,1 тыс. білетаў, то ў ліпені — ужо 15,6 тыс.

Росту папулярнасці гэтай паслугі спрыяла аптымізацыя працэсу афармлення праязных дакументаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. У пачатку 2013 года на іх была ўсталяваная новая версія праграмнага забеспячэння, што дазволіла значна скараціць неабходную для куплі білета колькасць крокаў і ўвесці функцыю захавання маршрутаў.

Нагадваем, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. У цяперашні час плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання функцыянуюць на двух станцыях беларускай магістралі — Мінск-Пасажырскі і Віцебск.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год