Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У сувязі з пачаткам рэканструкцыі прыпыначнага пункта Інстытут Культуры з 20 жніўня 2013 г часова змяняецца расклад руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа

15 жніўня 2013

Часовыя змены закрануць цягнікі, якія ідуць з Мінска ў напрамку Стоўбцаў, Баранавічаў, Барысава, Оршы, Асіповічаў і назад. Акрамя таго, адмяняецца скразныя зносiны двух пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, якія ідуць паміж Стоўбцамі і Барысавам, а таксама Асіповічамі і Маладзечна. Таксама будуць зняты з карыстання чатыры пары электрацягнікоў гарадскіх ліній у зносінах Мінск-Пасажырскі—Ждановічы—Мінск-Пасажырскі.

 

Таксама часовыя змены ў раскладзе руху закрануць цягнікi, якія адпраўляюцца не толькі з прыпыначнага пункта Інстытут Культуры, але і з прыпыначных пунктаў Мінск-Паўночны, Мінск-Усходні, са станцыі Мінск-Пасажырскі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці!

Больш падрабязную інфармацыю аб змене раскладу цягнікоў можна атрымаць па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год