Навіны для пасажыраў
Студзень
-
25 студзеня 2013Беларуская чыгунка плануе спрасціць парадак пасадкі пасажыраў у цягнікi па «электроннаму білету»
У адпаведнасці з «Правіламі перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь», якія ўступілі ў сілу з 31.12.2012 года, на Беларускай чыгунцы ўводзіцца "Парадак фарміравання і выкарыстання арганізацыямі Беларускай чыгункі ведамасцяў па аформленых пасажырамі электронных праязных дакументах» . Плануецца, што ён уступіць у сілу з 5 лютага 2013 года. У гэтым дакуменце, у тым ліку выкладзены парадак пасадкі ў цягнікі пасажыраў з электроннай рэгістрацыяй.
Чытаць далей… -
18 студзеня 2013Больш за 120 тыс. білетаў на цягнікі набылі праз Інтэрнэт пасажыры Беларускай чыгункі ў 2012 годзе
Праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было набыта 124,2 тыс. праязных дакументаў на цягнікі. У тым ліку 20,8 тыс. білетаў было набыта з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, уведзенай у рэжыме доследнай эксплуатацыі ў верасні і якая дазваляе не афармляць праязны дакумент у білетнай касе.
У 2012 годзе Беларуская чыгунка з мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў правяла цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Акрамя электроннай рэгістрацыі пасажырам была прадастаўлена магчымасць аплачваць білеты праз Інтэрнэт з дапамогай картак ўсіх банкаў нашай краіны, якія прадстаўляюць паслугу «Інтэрнэт-банкінг», а таксама з дапамогай сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney.
Чытаць далей…