Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Унесены змены ў Правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Беларусі

17 студзеня 2013

У гэтым годзе Беларуская чыгунка ажыццяўляе перавозкі з улікам змяненняў у Правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, унесеных пастановай Мінтранса ад 25.10.2012 № 49, а таксама з улікам Інструкцыі аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозкі пасажыраў і багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях, зацверджанай пастановай Мінэканомікі ад 26.10.2012 № 90.

Асноўныя змены, прадугледжаныя дадзенымі дакументамі, тычацца афармлення, кошту і тэрміну дзеяння праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній.

 

У тым ліку зменены тэрмін дзеяння разавых праязных дакументаў на цягнікі з ненумераванымi месцамі (гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа). Дадзеныя білеты з гэтага года сапраўдныя да двух гадзін наступных сутак згаданай у ім даты здзяйснення паездкі. За гэты перыяд праязны дакумент у абодва бакі дае права здзейсніць адну паездку туды і адну паездку назад па указаным у білеце маршруце. Раней тэрмін дзеяння зваротных бiлетаў складаў фактычна 2 сутак.

У сувязі са змяненнем парадку разліку кошту абанементных білетаў у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа нязначна павышаны кошт месячных абанементных білетаў «на прад'яўніка» і «імянны льготны», якія сёння разлічваюцца зыходзячы з 18 паездак «туды» і 18 паездак «назад» (раней — 17 паездак у кожны бок для абанементнага білета «на прад'яўніка» і 8 паездак — для «імяннога льготнага»). Павелічэнне колькасці паездак па «імянным льготнаму» звязана з тым, пры разліку кошту абанементнага білета ўжываецца тарыф з улікам прадастаўляемай заканадаўчымі актамі скiдкi.

У сувязі са змяненнем парадку разліку кошту павялічаны і кошт месячнага абанементнага білета «выхаднога дня». Пры гэтым тэрмін дзеяння ўказанага білета не змяніўся — сапраўдны на праезд па пятніцах, суботах, нядзелях, панядзелках, перадсвяточных і святочных днях па ўчастку, паказанаму ў білеце без абмежавання колькасці паездак.

Акрамя таго, устаноўлены асобны парадак праезду і афармлення праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній. Вызначана, што яны афармляюцца толькі ў білетных касах, размешчаных па маршруце руху дадзеных цягнікоў. Уведзены новы від абанементнага білета «гарадскія лініі", які выдаецца на дэкаду, месяц, два месяца, на тэрмін да аднаго года. За дэкадны абанементны білет «гарадскія лініі" спаганяецца плата з разліку 8 ​​паездак «туды» і 8 паездак «назад», месячны — 22 паездкі «туды» і 22 паездкі «назад». Пры гэтым пасажыр мае права праязджаць па дадзенаму абанементнаму білету без абмежавання колькасці паездак у перыяд тэрміну дзеяння, у тым ліку і ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа ў межах названага ў білеце тарыфнага пояса. Вызначаны парадак перавозкі веласiпедаў і хатніх жывёл — у спецыяльных месцах, пазначаных піктаграмамі.

Неабходна адзначыць, што пастановай Мінэканомікі № 90 не прадугледжаны скідкі для бацькоў з дзецьмі, а таксама для арганізаваных груп навучэнцаў, якія раней даваліся пры праездзе па тэрыторыі рэспублікі ў перыяд з 1 кастрычніка па 30 красавіка. Звязана гэта са стратнасцю перавозак пасажыраў у межах тэрыторыі Беларусі.

У змененых Правілах перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам таксама вызначаны парадак праезду, афармлення і вяртання электронных праязных дакументаў. У тым ліку прадугледжана, што вяртанне грашовых сродкаў па іх ажыццяўляецца ў білетнай касе ў адпаведнасці з усталяванымі нарматыўнымі прававымі актамі правіламі вяртання пры прад'яўленні праязнога дакумента, аформленага на бланку строгай справаздачнасці.

Таксама, згодна з унесенымі ў Правілы перавозак зменамi, забараняецца курэнне ва ўсіх цягніках, акрамя цягнікоў міжнародных зносін.

У Правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ўнесены і іншыя змены, выкліканыя неабходнасцю прывядзення Правілаў у адпаведнасцi з адбыўшымiся зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год