Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка плануе спрасціць парадак пасадкі пасажыраў у цягнікi па «электроннаму білету»

25 студзеня 2013

У адпаведнасці з «Правіламі перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь», якія ўступілі ў сілу з 31.12.2012 года, на Беларускай чыгунцы ўводзіцца "Парадак фарміравання і выкарыстання арганізацыямі Беларускай чыгункі ведамасцяў па аформленых пасажырамі электронных праязных дакументах» . Плануецца, што ён уступіць у сілу з 5 лютага 2013 года. У гэтым дакуменце, у тым ліку выкладзены парадак пасадкі ў цягнікі пасажыраў з электроннай рэгістрацыяй.

 

У прыватнасці, пасажыр, які прайшоў электронную рэгістрацыю, павінен прад'явіць правадніку дакумент, які сведчыць яго асобу. Праваднік робiць зверку прозвішча пасажыра з інфармацыяй у ведамасці, і пры іх супадзенні пасажыр дапускаецца ў вагон.

Да ўступлення ў сілу новага парадку праваднік абавязаны спраўджваць не толькі прозвішча, але і нумар дакумента названага пры электроннай рэгістрацыі.

Практыка працы з «электроннымі білетамі» паказала, што працэс зверкі нумароў дакументаў дастаўляе пэўныя нязручнасці як пасажырам, так і праваднікам. У прыватнасці, былі выпадкі, калі пасажыры пры рэгістрацыі дапускалі памылкі ў нумарах сваіх дакументаў і ў выніку не дапускаліся ў цягнік. З мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў парадак зверкі асабістых дадзеных вырашана спрасціць.

Акрамя таго, згодна з новым парадкам працы пасажыр, які аплаціў два і больш праязных дакументаў (да чатырох) на сваё прозвішча, пры праездзе па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можа ісці як адзін, так і з пасажырамі, рэквізіты каторых не ўказаны ў ведамасці па колькасці аплачаных праязных дакументаў .

Іншымі словамі, адзін пасажыр на свой дакумент можа аформіць «электронны білет» не толькі для сябе, але і для яшчэ траіх спадарожнікаў. Але пры гэтым ён павінен асабіста здзяйсняць паездку разам з астатнімі трыма пасажырамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год