Беларуская чыгунка ў перыяд калядных і навагодніх святаў павялічыла перавозкі пасажыраў на 17,7%
09 студзеня 2013
Больш за 1 млн. пасажыраў было перавезена па Беларускай чыгунцы цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжнародных ліній з 20 снежня па 7 студзеня. Гэта перавысіла ўзровень аналагічнага леташняга святочнага перыяду на 17,7%.
У тым ліку ў межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа было перавезена 747,2 тыс. чалавек ці на 30,3% больш.
У гэтым годзе з мэтай забеспячэння перавозак пасажыраў у перыяд навагодніх і калядных святаў Беларускай чыгункай было прызначана 43 пары дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у межах рэспублікі. Акрамя таго, сумесна з ААТ «РЖД» было дадаткова прызначана 68 пар цягнікоў у міжнародных зносінах.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год