Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальныя лініi эканом-класа па маршруце Мінск-Баранавічы-Брэст і назад

24 студзеня 2013

Для забеспячэння перавозкі пасажыраў прызначаецца 25 студзеня, а таксама 1, 8, 15 і 22 лютага дадатковы цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа Мінск–Баранавічы–Брэст адпраўленнем са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 19.35. На станцыю Баранавічы-Цэнтральныя цягнік будзе прыбываць 21.23, а адпраўляцца ў 21.26. На станцыю Брэст-Цэнтральны састаў будзе прыбываць у 23.53. Час у шляху складзе 4 гадзіны 18 хвілін.

У раскладзе на 26 студзеня, 2, 9, 16, 23 лютага з'явіўся таксама цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа Брэст–Баранавічы–Мінск адпраўленнем са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 00.44. На станцыю Баранавічы-Цэнтральныя састаў будзе прыбываць у 3/9, а адпраўляцца ў 03.25. Прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі запланавана ў 5.19. Час у шляху складзе 4 гадзіны 35 хвілін.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год